Навучэнцаў дзявятага класу Сольскай школы на канікулах адправілі ў прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх на Акрэсціна ў Менску. На экскурсію.
«Светлы шлях» піша, што школьнікаў правялі па спецустанове і распавялі, як жывуць і чым займаюцца дзеці на Акрэсціна. Гэта адзінае месца ў краіне, куды трапляюць непаўналетнія, затрыманыя за дробныя правапарушэнні. Там трымаюць нават дзяцей да 14 гадоў, якія яшчэ не дасягнулі ўзросту адказнасці і чакаюць тут суда і адпраўкі ў іншыя спецыяльныя ПТВ.
Нагадаем, Акрэсціна пасля 2020 года займела трагічную рэпутацыю не толькі ў беларусаў, але і ў свеце. Затрыманыя на акцыях пратэсту пасля выбараў у Беларусі людзі пасля выхаду з Акрэсціна сведчылі пра здзекі і катаванні. Ніхто з боку сілавікоў з таго часу не быў пакараны за злачынствы.
Тэса Анэйда belsat.eu