Прэзідэнцкія «выбары» ў Беларусі: галасуй не галасуй, усё роўна Лукашэнка? Але Алег Гайдукевіч ломіць сістэму, мяркуе Аляксандр Кныровіч. Ці лепш усё ж 26 студзеня 2025 года зрабіць пазнаку «супраць усіх», як заклікае Святлана Ціханоўская і Вадзім Мажэйка? Новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.
Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым:
- Ісці ці не ісці на «выбары» 26 студзеня 2025?
- Чаму Аляксандр Кныровіч заклікае «галасаваць» за Алега Гайдукевіча?
- Чаму Вадзім Мажэйка і Святлана Ціханоўская заклікаюць прагаласаваць супраць усіх?
- Што такое разумнае галасаванне ў Беларусі?
- Павел Усаў: Беларусы скасавалі сацыяльны кантракт з Лукашэнкам у 2020 годзе
- Навошта ў Беларусі запісваюць ролікі «Надо»?
- «Разумнае галасаванне» ў Расеі. Якія вынікі?
- Георгій Дзмітрук: Мой прэзідэнт сядзіць у турме
- Навошта Аляксандру Лукашэнку ўвогуле іншыя кандыдаты на «выбарах»?
- Алена Жываглод: Байкот – гэта дэпалітызацыя
- Прэзідэнцкая кампанія як магчымасць усміхацца
Праграму «Двубой» глядзіце кожны аўторак у жывым эфіры «Белсату» а 20:20 і кожную сераду на YouTube-канале «Белсат News».