навіны

Ноччу над краінай зноў ляталі расейскія «Шагэды». Беларусь паднімала знішчальнік

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: rbc.ua
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: rbc.ua
podpis źródła zdjęcia

Уначы з 31 кастрычніка на 1 лістапада расейскія дроны ляцелі з Украіны ў бок Гомельшчыны, паведамляе маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн».

Група беспілотнікаў увайшла ў Беларусь з тэрыторыі ўкраінскага Любечу, потым узяла курс на Хойнікі і Мазыр. Беларусь у 01:40 з аэрадрому «Баранавічы» падняла знішчальнік у неба, распавёў украінскі праект «єРадар», пажартаваўшы, што «Беларусь дапамагае ў знішчэнні [дронаў] больш за усё NATO разам узятае».

Таксама «єРадар» паведамляў, што на ўскраінах Мазыра «намотвае колы Су-30, робячы свае „піруэты“ блізка з нашымі межамі».

Групы расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «Шагэд» апошні час нярэдка лётаюць над Беларуссю. Апошні з іх зафіксавалі над тэрыторыяй Беларусі напярэдадні, 30 кастрычніка. 

Упершыню Беларусь падняла знішчальнікі ў неба з нагоды сустрэчы расейскіх дронаў у ноч на 5 верасня 2024 года.

Таксама нагадаем, што 4 кастрычніка сілавікі затрымалі жыхарку Калінкавічаў, якая зняла відэа з выбухам расейскага «Шагэда». Потым яе абвінавацілі ў супрацы з «экстрэмісцкімі» рэсурсамі, а таксама ў дэзынфармацыі і распаўсюджванні панікі. Пры тым, што першапачаткова відэа з'явілася ў чаце дарожнай дапамогі «Калінкавічы, Аўта, ДАІ», адкуль яго ўжо потым узялі медыі.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10