навіны

Затрыманы ў Сербіі рэжысёр Гнёт на волі

Адвакатка Ганна Маціеўская і рэжысёр Андрэй Гнёт. Фота: Anna Matsiyeuskaya / Facebook
Адвакатка Ганна Маціеўская і рэжысёр Андрэй Гнёт. Фота: Anna Matsiyeuskaya / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт, які быў затрыманы ў Сербіі на патрабаванне ўладаў Беларусі, на волі. Пра гэта паведаміла ягоная адвакатка.

Андрэй Гнёт. Крыніца: Andrew Gnyot / Facebook

Сенат Польшчы заклікае забяспечыць свабоду Андрэю Гнёту

навіны

«Божа, як я радая, Андрэй на волі! Гэтым момантам мы жылі апошнія паўгода», — напісала Ганна Маціеўская ў Facebook.

Нагадаем, што Андрэй Гнёт быў пад хатнім арыштам у Сербіі. Да гэтага цягам больш як сямі месяцаў ён быў вымушаны правесці ў белградскай турме. Гнёта затрымалі ўвосень 2023 года на запыт уладаў Беларусі, якія абвінавацілі рэжысёра ва ўхіленні ад сплаты падаткаў.

29 кастрычніка 2024 года суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёну прызнаў Instagram-старонку рэжысёра «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10