Cілавікі спачатку арыштавалі пацыентку, а потым лекараў

Кветкавая крама беларускі ў Вільні патрабуе дапамогі.

Ліяна, маці асуджанага паводле артыкулу 328, сама двойчы судзімая за 2020 год. У жанчыны сур’ёзныя праблемы са здароўем, яна мае патрэбу ў хірургічным умяшанні. У Беларусі аперацыя адтэрміноўвалася два разы. Спачатку арыштавалі Ліяну, потым 30 медработнікаў, акурат спецыялістаў, якія займаюцца аперацыямі на суставах.

«Я тэлефаную лекару. Ён вельмі злы. Я кажу, што ў мяне адбыўся форс-мажор. “Які форс-мажор?” Кажу, што я выканала грамадзянскі доўг на рэферэндуме. Ён падумаў і пытаецца: “Наколькі вы яго выканалі?” Кажу: “На пятнаццаць содняў?”»

Цяпер Ліяна ў чарзе на падобную аперацыю ў Літве.


Таксама ў праграме «Беларус беларусу»:

  • Дапамаглі рэпрэсаванаму журналісту Аляксандру Корнышаву сабраць сродкі для аперацыі на суставах.