навіны

У Літве затрыманыя 13 аўтаў, што хацелі вывезці ў Беларусь і РФ

Затрыманы ў Літве аўтамабіль . Фота: lrmuitine.lt
Затрыманы ў Літве аўтамабіль . Фота: lrmuitine.lt
podpis źródła zdjęcia

Мытная крымінальная служба Літвы (МКС) праводзіць дасудовае расследаванне паводле факту кантрабанды і спробаў абмінуць міжнародныя санкцыі шляхам перавозу ўжываных аўтамабіляў праз мяжу Літвы ў Расею і Беларусь.

Падазрэнні высунутыя супраць дзвюх асобаў з клайпедскага прадпрыемства, што займаецца перавозам ужываных аўтамабіляў з ЗША. Затрыманыя 13 легкавых аўтамабіляў коштам больш за 200 тысячаў еўраў.

На думку МКС, згаданая кампанія пры падачы дэкларацыяў падманула літоўскую мытню, наўмысна ўвёўшы няправільныя звесткі пра рэальных уладальнікаў аўтамабіляў і іх пакупнікоў. Зрабіла гэта, каб абмінуць кантроль і экспартаваць ужываныя аўтамабілі з ЗША ў Расею і Беларусь, парушыўшы такім чынам міжнародныя санкцыі і абмежаванні.

Пасля 4 чэрвеня ў Літве набылі моц новыя правілы вывазу аўтамабіляў у нашую краіну. І пад гэтыя абмежаванні трапілі купленыя раней аўты, што ў той момант плылі ў Клайпеду. Літоўская мытня пачала патрабаваць, у прыватнасці, дэкларацыю вытворцы. Дакумент мае пацвярджаць, што пакупнік не парушыць санкцыяў, то бок аўтамабіль не трапіць у Расею. Беларусы, якія набылі аўтамабілі, сцвярджаюць, што атрымаць такую дэкларацыю ад вытворцы немагчыма. Аднак без гэтай паперы машынаў беларускім грамадзянам не аддаюць.

У Міністэрстве фінансаў Літвы сітуацыю тлумачаць тым, што багата аўтамабіляў, купленых і вывезеных беларусамі, потым прадаюцца ў Расею. У выніку ў Клайпедзе захраслі 2700 аўтаў. У ведамстве мяркуюць, што толькі 10 % з іх купленыя для выкарыстання ў Беларусі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10