навіны

Лукашэнка хоча пакінуць Еўропу без ядравай зброі ЗША

Аляксандр Лукашэнка падчас канферэнцыі 31 кастрычніка. Фота: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка падчас канферэнцыі 31 кастрычніка. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка падчас ІІ Менскай міжнароднай канферэнцыі на тэму еўразійскай бяспекі назваў першасныя, на ягоную думку, захады, неабходныя для дээскалацыі напружанасці ў свеце.

Гэтак, сказаў кіраўнік Беларусі, «для рэальнай разрадкі абстаноўкі і стварэння ўмоваў дыялогу неабходна вывесці амерыканскую ядравую зброю з тэрыторыі краінаў Еўразіі». У выпадку гэтага ён паабяцаў не застацца «ў баку», згадаўшы расейскую ядравую зброю, завезеную, як заяўляецца, у Беларусь.


На цяперашні момант ядравая зброя ЗША размешчаная ў Бельгіі, Італіі, Нідэрландах, Нямеччыне, Турцыі.

Таксама, паводле Аляксандра Лукашэнкі, трэба спыніць санкцыі:

,,

«Неабходна выключыць практыку ўжывання незаконных санкцыяў без пастановаў Рады бяспекі ААН і стварыць дзейсны механізм міжнародна-прававых гарантыяў, што не дапускаюць выкарыстання такога спосабу ціску».


Апроч таго, Лукашэнка прапанаваў распрацаваць новы дамоўна-прававы механізм для «празрыстага і зразумелага ўсім» рэжыму кантролю такіх тэхналогіяў, як лазеры, гіпергук, квантавыя і электрамагнітныя сістэмы, штучны інтэлект. Таксама ён заявіў пра неабходнасць прыняць міжнародны прававы акт аб кіберненападзе.

Нагадаем, што Лукашэнка расказаў, што нядаўна праз пасярэднікаў яму давялося перапісвацца з высокапастаўленым амерыканскім чыноўнікам. Таксама падчас свайго выступу палітык закрануў тэму магчымых перамоваў адносна вайны ва Украіне.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10