Вайна

Лукашэнка расказаў, як і пра што перапісваўся з чыноўнікам ЗША

Аляксандр Лукашэнка падчас канферэнцыі 31 кастрычніка. Фота: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка падчас канферэнцыі 31 кастрычніка. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка падчас ІІ Менскай міжнароднай канферэнцыі на тэму еўразійскай бяспекі расказаў пра свае кантакты са Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Кіраўнік Беларусі сказаў, што нядаўна праз пасярэднікаў яму прыйшлося перапісвацца з высокапастаўленым амерыканскім чыноўнікам.

,,

«Яны нас палохалі тым, што «калі вы не дай бог дапаможаце Расіі і зойдзеце ва Украіну, калі вы там чагосьці нешта, мы ўвядзем такія санкцыі, мы з вамі пачнем вайну», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.


18 кастрычніка ён расказаў, што ў яго быў «непублічны, але вельмі цяжкі дзень». «Былі вельмі складаныя, цяжкія, але цікавыя перамовы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаваў. І я, размаўляючы з імі, зразумеў, наколькі ўважліва яны назіраюць за намі. Наколькі прыдзірліва яны шукаюць, вывучаюць нашыя памылкі і нашыя поспехі», – заявіў Лукашэнка.

Перад тым «Белсат» паведамляў аб тым, што Беларусь наведваў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Кевін Дойл. Ягоны візіт прэзентаваўся як досыць руцінная справа, бо Дойл не высокапастаўлены прадстаўнік Дзярждэпу. Разам з часовым павераным ЗША Пітэрам Каўфманам Дойл меў сустрэчу ў Міністэрстве замежных справаў, дзе абмяркоўваўся лёс палітвязняў.

Лукашэнка хоча за перамоўны стол

Таксама падчас свайго выступу палітык закрануў тэму магчымых перамоваў адносна вайны ва Украіне. І заявіў, што хоча быць там прадстаўленым.

,,

«Наш інтарэс – Мінск павінен быць за перамоўным сталом, калі гэта будзе датычыцца канфлікту ва Украіне. Гэта пытанне гарантыі нашай бяспекі. Больш мы нічога не патрабуем у гэтым плане. Гатовыя ў гэтым напрамку працаваць», – падкрэсліў Лукашэнка.


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступае перад Еўрапейскай радай. Брусель, Бельгія. 17 кастрычніка 2024 года. Фота: President.gov.ua

Захад не прымае план перамогі Зяленскага – ці не хоча пераапранацца з параднага ў камуфляж?

навіны

Паводле яго, апошнія яго кантакты з «разумнымі прадстаўнікамі» Захаду гавораць аб тым, што ў нас намеціўся нейкі нахіл. Але ўсё нібы ўпіраецца ва Уладзіміра Зяленскага, «у якога разгуляліся амбіцыі».

Лукашэнка сказаў, што цяпер важна, каб усе бакі канфлікту селі за стол перамоваў без папярэдніх умоваў. Пры гэтым ён раскрытыкаваў спробы «рабіць акцэнт на прычынах канфлікту, абвінавачваючы ва ўсім толькі адзін бок». Паводле яго, з прычынымі кафліктамі трэба разбірацца «потым».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10