навіны

У Мінабароны заявілі: тое, што чулі менчукі, – не выбух

Самалёт Су-30. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Alex Beltyukov / russianplanes.net
Самалёт Су-30. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Alex Beltyukov / russianplanes.net
podpis źródła zdjęcia

Мінабароны пракаментавала магутны гук над Менскам і яго ваколіцаю, што карыстальнікі сацыяльных сетак параўноўвалі з выбухам.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Беларускі Гаюн
«Шагэды» ў Беларусі: уначы як найменей тры БПЛА зайшлі на тэрыторыю краіны навіны

Як паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік, гук стаўся вынікам правярання дзяжурных сілаў СПА.

«Быў узняты экіпаж знішчальніка Су-30 СМ. Дзеючы па зададзенай у межах правярання кантрольнай цэлі, самалёт павялічыў хуткасць пры наборы вышыні, каб перахапіць вучэбную кантрольную цэль. У такіх выпадках паветранае судна пераходзіць на звышгук. Пры гэтым можа ўзнікаць адчувальны гукавы эфект», – сказала Гаўрусік.

Жыхары Менску 31 кастрычніка прыкладна а 14:15 чулі гук як пры выбуху, паведамляюць адразу некалькі крыніцаў. Ён быў чуваць ва ўсім горадзе. У прыватнасці, у парку Чалюскінцаў, ва Уруччы, на Міхалова і нават за горадам – у Ратамцы.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10