навіны

ЦВК зарэгістравала яшчэ тры ініцыятыўныя групы. Тры новыя падаліся

Падача дакументаў Сяргеем Бобрыкавым. Фота: rec.gov.by
Падача дакументаў Сяргеем Бобрыкавым. Фота: rec.gov.by
podpis źródła zdjęcia

31 кастрычніка Цэнтральная выбарчая камісія прыняла пастановы аб рэгістрацыі трох ініцыятыўных групаў для збору подпісаў на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года.

ЦВК зарэгістравала ініцыятыўныя групы кіраўніцы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і справаў моладзі Менгарвыканкаму Вольгі Чамаданавай, старшыні Беларускай рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка і дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча.

Усе пастановы былі прынятыя ЦВК аднагалосна.

Таксама ў Цэнтрвыбаркам былі пададзеныя дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кіраўніка Беларускага саюза афіцэраў Сяргея Бобрыкава, кіраўніка Кампартыі Сяргея Сыранкова і прадпрымальніцы Дзіяны Кавалёвай. Пра гэтых асобаў нічога не паведамляецца.

Апроч таго, дакументы былі пададзеныя былою дэпутаткаю Ганнай Канапацкай.

Раней ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі. Старшыню руху «За Свабоду» Юрыю Губарэвічу і невядомаму кандыдату Аляксандру Драздову ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі групаў.

Беларускія дэмакратычныя сілы прынялі агульную стратэгію, у якой прапаноўваюць галасаваць супраць усіх, калі ўлады не выканаюць шэрагу патрабаванняў, сярод якіх спыненне рэпрэсіяў і вызваленне ўсіх палітвязняў.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10