навіны

У Менску было чуваць гук, падобны да выбуху

Менск
Менск. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Жыхары Менску чулі гук, як пры выбуху, прыкладна а 14:15, паведамляюць адразу некалькі крыніцаў. Гэта мог быць гук пры пераходзе знішчальніка на гіпергукавую хуткасць.

Гук было чуваць ва ўсім горадзе. У прыватнасці, у парку Чалюскінцаў, ва Уруччы, на Міхалова і нават за горадам — у Ратамцы, паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».


Пра гэта ж пішуць у гарадскіх чатах і расказваюць чытачы «Нашай Нівы»:


«На Зялёным Лузе вельмі гучна, і дом трэсціся пачаў».


«Я на Сухараве, мне ледзь дзверы ад балкона ў рукі не прыляцелі».


«Менск–Мір» – добра было чуваць».


«Падумала, што выбух», – пішуць у чатах з Малінаўкі.


«У ГЦ — аж вокны трэсліся» – паведамляюць з Нямігі.


«І ў вёсцы побач з Уруччам».


«На Каменцы таксама аж дзверы задрыжэлі».


«Мяне на Менскім моры нават ударнаю хваляю трохі падштурхнула».


«На Жданах у некаторых магазах тынкоўка пасыпалася».


«У Смалявічах таксама было чуваць».


Афіцыйнай рэакцыі на здарэнне пакуль не было.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10