навіны

Еўрапейскія дыпламаты наведалі Курапаты напярэдадні Дзядоў

Дыпламаты ў Курапатах
Дыпламаты ў Курапатах, 31 кастрычніка 2024 года. Фота: @AstaAndr / Х
podpis źródła zdjęcia

Дыпламаты краінаў ЕЗ прыйшлі ў Курапаты з кветкамі 31 кастрычніка. Пра гэта распавяла ў «Х» часовая павераная Літвы ў справах Беларусі Аста Андрыяўскіене.

«Напярэдадні Дзядоў, Дня памяці продкаў, паводле даўняй традыцыі дыпламаты краінаў Еўрапейскага Звязу наведалі Курапаты, каб ушанаваць памяць пра незлічоныя жыцці і таленты, знішчаныя пошасцю таталітарызму», – напісала Аста Андрыяўскіене.

Дыпламаты ў Курапатах, 31 кастрычніка 2024 года. Фота: @AstaAndr / Х
Дыпламаты ў Курапатах, 31 кастрычніка 2024 года. Фота: @AstaAndr / Х

Курапаты – месца масавых расстрэлаў і пахаванняў у час сталінскіх рэпрэсій. Паводле розных ацэнак, колькасць ахвяраў, пахаваных у Курапатах, складае ад 30 тысячаў да больш як 250 тысячаў чалавек.


Праўда пра гэтае месца зрабілася шырока вядомаю ў 1988 годзе пасля публікацыі ў газеце «Літаратура і мастацтва» артыкулу Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты: дарога смерці».


Беларускія ўлады спрабуюць змагацца з Курапатамі. У 2018 годзе ўсяго за 50 метраў ад месца масавых расстрэлаў там хацелі пабудаваць рэстарацыю. А ў 2019 годзе там зносілі крыжы, што ўсталявалі актывісты.


Падчас пратэстаў восенню 2020 года сілавікі не пасаромеліся арыштоўваць людзей, якія ішлі да Курапатаў.


Дзяржпрапаганда выпускае артыкулы, у якіх асуджае заходніх дыпламатаў за тое, што яны прыходзяць ушанаваць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10