навіны

Кіраўнік МЗС Украіны – за прысутнасць Расеі на Другім саміце міру

Андрэй Сібіга
Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сыбіга. Фота: facebook.com/andrij.sybiha
podpis źródła zdjęcia

Прадстаўнікоў Расеі варта запрасіць на Другі саміт міру, каб выпрацаваць прынцыпы працяглага міру ва Украіне, заявіў кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сыбіга, паведамляе «Укрінформ».

«Так, мы падтрымліваем запрашэнне прадстаўнікоў Расеі на Другі саміт міру, але ніколі не падтрымаем мірных ініцыятываў, распрацаваных без залучэння Украіны і за яе спінай. Мы ніколі не падтрымаем мірных пагадненняў за кошт Украіны. Мы ніколі не падтрымаем мірнага пагаднення, якое не пакарае парушальнікаў», – сказаў Андрэй Сыбіга ў Манрэалі на міністэрскай канферэнцыі, пры свечанай пытанням Формулы міру.

Паводле дыпламата, цяжка знайсці ў свеце іншы народ, які імкнуўся б да міру мацней, чым украінцы.

,,

«Але мір любым коштам – гэта не мір, а капітуляцыя, акупацыя, дэпартацыі і катаванні. Украіна ніколі не пагодзіцца на гэта», – падкрэсліў Сыбіга.


30 кастрычніка ў Манрэалі пачала працу двухдзённая канферэнцыя, прысвечаная чацвёртаму пункту ўкраінскай Формулы міру «Вызваленне палонных і дэпартаваных асобаў». Да канферэнцыі далучыліся прадстаўнікі больш як 60 дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў.

Першы мірны саміт прайшоў у Швейцарыі ў чэрвені 2024 года. Туды прыехалі прадстаўнікі больш як 90 краінаў. Расея не была запрошаная.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10