навіны

З 1 студзеня вырастуць заробкі бюджэтнікаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: 1prof.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: 1prof.by
podpis źródła zdjęcia

Гэта звязанае з тым, што на 17 рублёў змяняецца базавая стаўка ў Беларусі.

З 1 студзеня 2025 года базавая стаўка вырасце на 17 беларускіх рублёў і складзе 270 рублёў, паведамляе ўрад. 

Павышэнне базавай стаўкі адаб'ецца на заробках працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў, бо гэта асноўны элемент тарыфнай сістэмы. Таксама да базавай стаўкі прывязаныя стымуляцыйныя і кампенсацыйныя выплаты.

Нагадаем, з 1 лістапада таксама падвышаецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму. У сярэднім на душу насельніцтва ён будзе складаць 437,8 рубля. Да БПМ прывязаны памер розных надбавак і сацвыплатаў: дзярждапамога сем’ям з дзецьмі, пенсіі, дапамога ў доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80 гадоў.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10