Аперацыя «Розыск» прайшла 23 і 24 кастрычніка на тэрыторыі краінаў СНД. У выніку затрымалі 300 асобаў з базаў вышуку Беларусі і 70 – з базаў у Расеі.
Мэта ўсяго гэтага – «падвышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння праваахоўнікаў з розных краінаў пры вышуку абвінавачаных, месца перабывання якіх невядомае, грамадзянаў, якія хаваюцца ад органаў, вядуць крымінальны працэс, ухіляюцца ад адбывання пакарання, зніклых без вестак, адказнікаў у цывільных і эканамічных справах», паведамляе тэлеграм-канал міліцыі Беларусі.
Для «вызначэння месца перабывання і затрымання названых асобаў» працаўнікі міліцыі Расеі (пра іншыя краіны СНД не паведамляецца) прыязджалі ў Беларусь, а міліцыянеры з Беларусі – у Расею.
У выніку затрымалі больш за 300 асобаў, якіх шукалі ў Беларусі (з іх больш за 140 заставаліся на тэрыторыі Расеі) і вызначылі месцы перабывання больш за як зніклых без вестак, а таксама амаль 500 адказнікаў і даўжнікоў.
Пры гэтым на тэрыторыі Беларусі затрымалі больш за 70 асобаў, якіх расшуквалі «іншыя дзяржавы», а таксама знайшлі 5 зніклых без вестак.
Таксама глядзіце ў сюжэце:
Тэса Анэйда belsat.eu