навіны

Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў пра неабходнасць змены правілаў выдачы карты паляка

Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі выступае на прэс-канферэнцыі. Варшава, Польшча. 23 кастрычніка 2024 года. Фота: Marek Antoni Iwanczuk / SOPA Images / LightRocket via Getty Images
Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі выступае на прэс-канферэнцыі. Варшава, Польшча. 23 кастрычніка 2024 года. Фота: Marek Antoni Iwanczuk / SOPA Images / LightRocket via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі заявіў пра неабходнасць унясення змяненняў у закон аб карце паляка, каб дакладна вызначыць крытэрыі, што даюць права на яе атрыманне. Паводле яго, гэта робіцца для польскай бяспекі.

Выступаючы 30 кастрычніка ў Сенаце, кіраўнік МЗС паведаміў, што з 2008 года да 30 верасня 2024 года было амаль 215 тысяч пастановаў наконт выдачы карты паляка. І пасля расейскай агрэсіі ў 2022 годзе цікавасць да яе ў Беларусі, Расеі і Украіне вырасла.

«Яна аблягчае ўладальнікам, сярод іншага, працаўладкаванне ў Польшчы і вядзенне бізнесу. Заахвочвае моладзь атрымліваць адукацыю ў польскіх школах і ўніверсітэтах, а таксама прапануе шэраг іншых зручных развязанняў. Перавагі ад развіцця гэтага інструменту як магчымай прылады, што кампенсуе працэдуру рэпатрыяцыі, бясспрэчныя», – адзначыў Радослаў Сікорскі.

Аднак, дадаў міністр, у сувязі з палітычнай сітуацыяй у Беларусі ды Расеі расце неабходнасць унясення змяненняў у закон аб карце паляка, каб дакладна вызначыць крытэрыі, што даюць права на яе атрыманне:

,,

«Перадусім дзеля нашай бяспекі. Адміністрацыйная органы, прызначаныя для разгляду заяваў на атрыманне карты паляка, сутыкаюцца з усё сур’ёзнейшымі пагрозамі. Адным з ключавых пытанняў ёсць магчымасць для варожых Польшчы службаў стварыць практычна любое дасье кандыдата», – заявіў кіраўнік МЗС.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Карта паляка, дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да польскага народу. (Фота: Lukasz Bochman / EastNews)
Карта паляка: што гэта такое, як яе атрымаць і ці бяспечна гэта для беларусаў навіны

Сікорскі падкрэсліў, што консулам і чыноўнікам патрэбная магчымасць рэагаваць адэкватна, каб карта паляка не стала «прабелам у міграцыйных працэдурах».

Міністр таксама паведаміў пра змены ў палітыцы рэпатрыяцыі, звязаныя са змяншэннем колькасці заяваў. Ён паабяцаў даць адпаведныя заканадаўчыя прапановы ў новым годзе.

Нагадаем, што ў межах новай міграцыйнай стратэгіі ўраду Польшчы плануецца ўскладніць атрыманне карты паляка, а таксама атрыманне на падставе яе польскага грамадзянства. Змены маюць закрануць і ўцекачоў. Улады Беларусі фактычна абвясцілі вайну гэтаму дакументу.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10