навіны

У Лідзе падпалкоўнік два гады біў і змушаў да працы тэрміновікаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У Лідскім раёне падпалкоўніка адной з вайсковых частак прызналі вінаватым у перавышэнні ўлады, спалучанай з гвалтам. Яго асудзілі на чатыры гады калоніі.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны, служачы ў вайсковай частцы начальнікам фізічнага рыхтавання і спорту, з 7 чэрвеня 2021 года да 9 кастрычніка 2023-га сістэматычна прымушаў падначаленых вайскоўцаў тэрміновай службы да будоўлі і рамонту на тэрыторыі свайго лецішча, а таксама прымушаў фарбаваць свой асабісты аўтамабіль. Акрамя таго, ужываў фізічны гвалт у дачыненні падначаленых вайскоўцаў, б’ючы іх за няякасную працу, паведамляе «Лідская газета».

Абвінавачаны сваю віну прызнаў часткова, прызнаўшы прымус да працы, але адмовіўшы гвалт.

На падставе ч. 2 арт. 455 КК абвінавачанаму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 4 гады, штрафу Br 12 тысячаў, пазбаўлення на 5 гадоў права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, а таксама пазбавілі звання падпалкоўнік.

Нумар вайсковай часткі, дзе служыў асуджаны, не паведамляецца.

Войска, вайскоўцы. (Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum)
На што ідуць беларусы, каб не служыць у войску. Дакументы «Кіберпартызанаў» навіны

Адзначым, што менавіта цяпер у Беларусі праходзіць чарговы прызыў на тэрміновую вайсковую службу. Прыцягнуць да службы плануецца каля дзесяці тысяч асобаў. Паводле чынавенства, праблемы набраць патрэбную колькасць не было: летась улады скасавалі адтэрмінаванне студэнтам, якія вучацца за мяжою, павялічылі штрафы за ўхіленне і знізілі патрабаванні да здароўя прызыўнікоў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10