навіны

Журналіста Ільяша перавялі ў СІЗА. Пераследуюць за інтэрв’ю

Ігар Ільяш. Фота: novychas.online
Ігар Ільяш. Фота: novychas.online
podpis źródła zdjęcia

Журналіста Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай, перавялі ў СІЗА ў Калядзічы каля Менску.

«З гэтага вынікае, што яму афіцыйна выставілі крымінальнае абвінавачанне», – адзначае Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У відэароліку, апублікаваным пасля затрымання, Ігар Ільяш кажа, што яго пераследуюць за інтэрв’ю медыям, прызнаным уладамі Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Іншыя падрабязнасці невядомыя.

Ананімны Telegram-канал, звязаны з сілавікамі, 22 кастрычніка паведаміў пра затрыманне Ігара Ільяша – мужа зняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай. Прычынаў затрымання не раскрылі адразу, пазней паведамілі абстрактна: ён нібыта «спрыяў экстрэмісцкім фармаванням» і «збіраў звестак для замежных выведак» праз тое, што даваў каментары беларускім і ўкраінскім медыям.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10