навіны

У Офісе Ціханоўскай падвялі вынікі сустрэчаў з лідарамі Паўночнай рады

Святлана Ціханоўская падчас прэс-канферэнцыі з кіраўнікамі МЗС паўночных краінаў. Фота: Офіс Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская падчас прэс-канферэнцыі з кіраўнікамі МЗС паўночных краінаў. Фота: Офіс Ціханоўскай
podpis źródła zdjęcia

29 кастрычніка абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў мерапрыемствах Паўночнай Рады, што праходзіць у Рэйк’явіку з удзелам парламентароў і ўрадаў усіх пяці скандынаўскіх краін, а таксама аўтаномных Фарэрскіх і Аландскіх астравоў ды Грэнландыі.

Кіраўнік МЗС Сірыі Басам ас-Сабаг і кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў. Фота: БелТА
Беларусь будзе змагацца з санкцыямі разам з Сірыяй навіны

Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі ўрадаў і міністрамі замежных справаў Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі і Ісландыі, заклікала іх стаць лідарамі ў прасоўванні беларускай тэмы ў міжнародных структурах, прыкласці намаганні для вызвалення палітычных вязняў, паспрыяць беларусам у пытанні візаў і легалізацыі за мяжою.

Як паведамілі ў Офісе дэмакратычнай лідаркі, пяць паўночных краінаў прызначаць спецпрадстаўнікоў у справе Беларусі. Ад Ісландыі гэта будзе Герман Інгальфсан, былы сталы прадстаўнік Ісландыі ў NATO. Ад Даніі – Грэтэ Сілясэн, цяперашняя амбасадарка Даніі ў Літве. Нарвегія і Швецыя пакінуць цяперашніх прадстаўнікоў, а Фінляндыя вызначыць свайго неўзабаве.

Таксама Данія вылучыла каля 700 тысяч еўраў у Міжнародны фонд падтрымання рэпрэсаваных у Беларусі. Ісландыя таксама зробіць унёсак на прыблізна 70 тысяч еўраў. Раней фонд падтрымалі Швецыя і Нарвегія.

Данія прызнае пратэрмінаваныя пашпарты

Данія прыняла адмысловую пастанову, якая дазволіць беларусам у Даніі заставацца з пратэрмінаванымі пашпартамі, калі яны не могуць вярнуцца ў Беларусь, а таксама дасць магчымасць атрымліваць пашпарты замежніка. Гэта істотна дапаможа ўрэгуляваць прававы статус беларусаў.

Ісландыя працягне падтрымліваць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, незалежныя медыі і грамадзянскую супольнасць, Данія – Міжнародную платформу збору доказаў злачынстваў рэжыму, Швецыя – грамадзянскую супольнасць, стыпендыі і культуру.

Таксама Паўночныя краіны разгледзяць магчымасць падтрымаць пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд супраць уладаў Беларусі за злачынствы супраць чалавечнасці.

Ціханоўская таксама прапанавала паўночным краінам распрацаваць і прыняць санкцыйны пакет за парушэнні правоў чалавека супраць арганізацыяў і асобаў, вінаватых у рэпрэсіях.

Беларуская дзяячка таксама прапанавала стварыць кааліцыю міністраў За дэмакратычную Беларусь, у якую маглі б далучыцца паўночныя і балтыйскія краіны, Польшча ды іншыя саюзнікі.

Асаблівую ўвагу падчас сустрэчы прысвяцілі пытанню палітычных вязняў, дапамогі іхным сем’ям і намаганняў у іхным вызвалення, адзначылі ў Офісе.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10