навіны

КДБ праводзіць вучэнні ля мяжы з Літвой

Вучэнні КДБ. Фота: mirtesen.ru
Вучэнні КДБ. Фота: mirtesen.ru
podpis źródła zdjęcia

На тэрыторыі памежнага з Літвой Астравецкага раёну пройдуць вучэнні для правярання гатовасці дзяржаўных органаў да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму.

Як паведамляе БелТА са спасылкаю на Камітэт дзяржаўнай бяспекі, у вучэннях, акрамя КДБ, возьмуць удзел падраздзяленні Міністэрства ўнутраных справаў, Міністэрства абароны, Следчага камітэту, Міністэрства надзвычайных сітуацыяў ды іншых дзяржаўных органаў.

Сцэнар вучэнняў прадугледжвае увядзенне вайсковай ды іншай спецыяльнай тэхнікі, узмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення праверачных захадаў.

Міністр унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў анансаваў «актыўную фазу вучэнняў і трэнаванняў», што распачнецца ўжо ў лістападзе. Мэта падрыхтавацца да прэзідэнцкіх выбараў. Паводле кіраўніка МУС, будучая кампанія станецца «чарговым экзаменам» для органаў унутраных справаў і ўнутраных войскаў. Таксама следчых збіраюць на сходы і заклікаюць «ліквідаваць шчыліны пранікнення дэструктыўнага ўплыву».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10