навіны

Еўрапарламент: Выбары ў Беларусі не могуць лічыцца справядлівымі і свабоднымі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: European Parliament / Facebook
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: European Parliament / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Еўрапейскі парламент у заяве 29 кастрычніка пацвердзіў непахіснае падтрыманне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі ды поўнае падтрыманне дэмакратычнага права народу Беларусі абіраць сваіх прадстаўнікоў на свабодных і справядлівых выбарах.

Як піша «DW», Еўрапарламент нагадаў, што пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года сітуацыя ў Беларусі істотна пагоршылася: дзясяткі тысяч асобаў былі арыштаваныя, у краіне цяпер больш як 1300 палітвязняў, у тым ліку апазіцыйныя лідары, дзясяткі тысяч беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну. У заяве асуджаюцца сістэматычныя, распаўсюджаныя і грубыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі:

«Мы падкрэсліваем, што выбары, якія праводзяцца ў цяперашняй атмасферы страху і рэпрэсіяў, ва ўмовах, якія супярэчаць усім міжнародна прызнаным стандартам, без магчымасці для беларусаў, якія жывуць за мяжою, рэалізаваць сваё права галасаваць і балатавацца ў якасці кандыдатаў на выбарах, без празрыстай сістэмы падліку галасоў і без удзелу міжнародных назіральнікаў, не могуць лічыцца справядлівымі і свабоднымі».

Таму Еўрапарламент заклікае рэжым у Беларусі ў поўнай меры захоўваць правы чалавека, права на свабоду аб’яднанняў, у тым ліку для палітычных партыяў, пакласці канец усім формам рэпрэсіяў, пераследу і запалохвання ды вызваліць усіх палітычных вязняў.

Калі Лукашэнка застанецца на пасадзе, што будзе з Ціханоўскаю?

навіны

Абраная на выбарах 2020 года прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ў звароце наконт прызначэння даты прэзідэнцкай кампаніі падкрэсліла, што працягне працу:

«У мяне ёсць абавязак перад грамадзянамі Беларусі – правесці сапраўдныя і сумленныя выбары. І сумленныя выбары патрэбныя не мне асабіста, яны патрэбныя Беларусі, каб выйсці з крызісу. Я не змагаюся за ўладу, я змагаюся за тое, каб беларусы вярнулі сабе права выбару, каб гаспадаром сваёй краіны быў народ, а не чалавек, які лічыць сябе гаспадаром краіны і народу».

Палітычная дзяячка адзначыла, што працягне сваю працу, бо праблема не ў ейных паўнамоцтвах, а ў тым, што «рэжым баіцца праводзіць сумленныя выбары, ведаючы, што зазнае паражэнне, як і ў 2020 годзе».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10