навіны

У Вільні адбылася акцыя да «Ночы (не)расстраляных паэтаў». Фатаграфіі

Мужчына трымае лампадку падчас акцыі памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў» у Вільні, Літва. 29 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Мужчына трымае лампадку падчас акцыі памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў» у Вільні, Літва. 29 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У скверы ля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду ў Вільні прайшла акцыя «Ноч (не)расстраляных паэтаў». Яе ўдзельнікі ўшанавалі памяць выбітных дзеячаў культуры, мастацтва і навукі тагачаснай БССР, забітых у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Агулам супрацоўнікамі НКВД былі расстраляныя 132 прадстаўніка беларускай інтэлігенцыі і культуры, сярод якіх былі 22 літаратары.

Падчас імпрэзы былі зачытаны вершы рэпрэсаваных савецкай уладай паэтаў. Агулам акцыя сабрала каля 150 чалавек: прадстаўнікі розных беларускіх арганізацый, мясцовыя беларусы і тыя, хто апынуўся ў вымушанай эміграцыі.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года стала адной з самых трагічных і чорных датаў у беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. Акцыя памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў», якая праводзіцца штогод, прысвечана памяці беларускай інтэлегенцыі і іншых грамадскіх і культурных дзеячаў, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Сярод забітых у тую ноч былі выбітныя беларускія паэты, пісьменнікі, перакладчыкі: Міхась Чарот, Тодар Кляшторны, Анатоль Вольны, Юлі Таўбін і іншыя. Усе яны былі беспадстаўна абвінавачаныя ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці» і «здрадзе Радзіме».

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10