Ужо на гэтых выходных PRADMOVA запрашае на анлайн-падзеі, якія дазволяць шырокай аўдыторыі паглыбіцца ў свет сучаснай беларускай літаратуры, культуры і мастацтва.
PRADMOVA анлайн – гэта фестываль, які аб’ядноўвае пісьменнікаў, даследчыкаў, выдаўцоў і культурных дзеячаў, што робяць унёсак у развіццё беларускай літаратуры і мастацтва. Фестываль стварае адкрытую прастору для дыялогу і культурнага абмену паміж людзьмі з розных краін і культурных асяроддзяў
У гэтым годзе праграма фестывалю ўключае літаратурныя прэзентацыі, дыскусіі, інтэрактыўныя сустрэчы з аўтарамі і аўтаркамі, даследчыкамі, выдаўцамі, прысвечаныя абмеркаванню тэм літаратуры, гендарных аспектаў культуры і мастацтва, сучасных тэхналогій і візуальных формаў. Падрабязны расклад мерапрыемстваў даступны на сайце фестывалю.
Пачатак – у 11.00 па Цэнтральнаеўрапейскім часе.
Трансляцыі адбудуцца на старонках PRADMOVA на YouTube і ў Facebook, што дазволіць далучыцца да фестывалю з любой кропкі свету.
Надзея Вольная belsat.eu