навіны

Беларускім школьнікам яшчэ на два гады дазволілі бясплатна наведваць музеі

Ілюстрацыйны здымак.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: artmuseum.by
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Беларусі працягнулі міжведамаснае пагадненне, паводле якога школьнікі і навучэнцы, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю, змогуць бясплатна наведваць музеі ў апошнюю сераду кожнага месяца.

«Пагадненне паміж Міністэрствамі адукацыі і культуры, якое прадугледжвае бясплатнае наведванне музеяў у апошнюю сераду кожнага месяца, было заключанае 15 верасня 2022 года. У верасні гэтага года падпісанае дадатковае пагадненне аб падаўжэнні дзеяння гэтага дакументу да 31 снежня 2026 года», – паведамляецца ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі.


Апрача таго, у паведамленні сцвярджаецца, што наведаць дзяржаўныя музеі бясплатна або за льготную цану могуць усе ахвочыя, бо, згодна з Кодэксам аб культуры, кіраўнік кожнага музею вызначае канкрэтны дзень для такога наведвання. Інфармацыю пра гэта трэба шукаць на афіцыйных сайтах музеяў.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10