Жорсткі тэст на сапраўднага беларуса

Калі папулярызатарка беларускай культуры Ганна Аляксандрава расказвала пра свой шлях да беларушчыны і захапленне традыцыйнай культурай, яна праверыла, ці ўмее наш вядоўца чытаць узоры вышыўкі. Высветлілася, што ўмее. А вы?

Калі бачыш Ганну сёння, не верыцца, што да 2019 года яна жыла ў расейскамоўным асяроддзі і была далёкая ад беларускай мовы. Усё крута змянілася пасля таго, як яна з мужам пабывала ў Вільні на перапахаванні Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года.


Ганна змянілася. Быццам нешта абудзілася, нешта прарасло і заквітнела, што раней было кволым і звялым. Успомніліся полькі, якія Ганна танчыла са сваймі бабулямі, песні, якія яна ад іх чула, захацелася паўтарыць вышыўку, якую ейная прабабуля вышыла сваёй 10-месячнай праўнучцы.


Цяпер Ганна зусім па-іншаму «стаіць на нагах», змянілася ейнае пачуццё свету. Хоць гэта і патрабавала пэўнай адвагі.

,,

«Я хацела б гледачам вашай перадачы параіць: размаўляйце на любой мове, з памылкамі, з вялізнымі памылкамі, з якімі заўгодна. Без памылак ніколі не выправішся потым, не пачнеш размаўляць па-беларуску. Нельга баяцца», – раіць Ганна тым, хто саромеецца пачаць гаварыць па-беларуску.


Падрабязней – у нашай праграме.


У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч навучыць, як ужываць слова места да месца, каб ніхто не мог вас упікнуць за трасянку ці выкарыстанне русізмаў.


Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».