навіны

Паліцыя Флорыды пацвердзіла самагубства беларускага хакеіста Канстанціна Кальцова

Ілюстрацыйны здымак.
Ілюстрацыйны здымак: Фота ХК «Салават Юлаеў»
podpis źródła zdjęcia

Паводле паліцыі акругі Маямі-Дэйд (ЗША, штат Флорыда) смерць беларускага трэнера і хакеіста была кваліфікавана як самагубства, як і паведамлялася папярэдне.

«На падставе расследавання і доказаў, сабраных нашым бюро расследавання забойстваў, гэты інцыдэнт класіфікуецца як самагубства», – цытуе паведамленне прадстаўніка дэпартаменту паліцыі Маямі-Дэйд Анхэль Радрыгес партал by.tribuna.com.


Нагадаем, пра гібель Канстанціна Кальцова стала вядома ў ноч на 19 сакавіка сёлета. Тады папярэдне паведамлялі, што ён здзейсніў суіцыд. Паліцыя ўдакладніла, што беларус скінуўся з гаўбца гатэлю «St. Regis Bal Harbour Resort».


Амерыканскі інтэрнэт-рэсурс «Tennis 365» сцвярджаў, што беларус загінуў, суправаджаючы сваю дзяўчыну, знакамітую тэнісістку Арыну Сабаленку на турнір «Miami Open».


«Аддзел забойстваў паліцыі акругі Маямі-Дэйд узяў на сябе расследаванне відавочнага самагубства Канстанціна Кальцова. Ніякіх падазроных абставінаў не было выяўлена», – заявіў тады прадстаўнік прэс-службы паліцыі.


Кальцоў гуляў за зборную Беларусі ў 67 міжнародных матчах. У складзе каманды рэпрэзентаваў краіну на зімовых Алімпійскіх гульнях у 2002 і 2010 гадах. Гуляў за клубы «Дынама» (Менск), «Спартак» (Масква), «Ак Барс» (Казань) і іншыя. У 2002–2006 гадах выступаў за каманду Нацыянальнай хакейнай лігі «Pittsburgh Penguins» (ЗША). У 2006 годзе далучыўся да клубу «Салават Юлаеў». У 2016-м скончыў кар’еру гульца і стаўся памочнікам трэнера, таксама трэнаваў зборную Беларусі.


27 красавіка Канстанціна Кальцова пахавалі ў Менску.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10