Якую гульню ў Беларусі называюць ножным шпурляком? Адказ ведае журналіст, які даследуе гісторыю спорту, у прыватнасці гісторыю футболу на Аршаншчыне.
Ці задумваліся вы над тым, чаму гуляем у футбол, але выйграем гульню? Чаму чалавек можа забіць іншага чалавека, а можа забіць гол?
Наш госць – журналіст і гісторык спорту Арцём Сізінцаў. Ён збірае грошы на выдавецтва сваёй кнігі «На «Старт» і ў «Тэмпе» пра футбольную гісторыю роднай Аршаншчыны. Арцём хоча апублікаваць не толькі ўнікальныя звесткі, але і папулярызаваць адметную беларускую спартовую тэрміналогію.
Рэч у тым, тлумачыць Арцём, што беларусы зрабіліся заўзятарамі спорту ў ХХ стагоддзі, у час БССР, калі беларуская мова не магла развівацца свабодна. Па старой савецкай звычцы беларусы прызвычаіліся аглядацца на Расею як на ўзор, у тым ліку ў моўным плане.
,,«Яны не проста параўноўваюць «а як у іх», а менавіта параўноўваюць на правільнасць. Але гэта няслушна – заўсёды параўноўваць з нейкай іншай мовай. Мы маем блізкасць і з расейскай, і з польскай, і з украінскай. Але мы маем розную граматыку, розныя правілы, розную лексіку. Мы павіныя карыстацца сваймі падыходамі», – тлумачыць логіку спакойнага пурызму Арцём.
Спакойны пурызм – гэта калі мы хоць і імкнёмся карыстацца сваймі словамі, але спакойна ставімся да запазычанняў, а не адмаўляемся ад слова толькі таму, што яно нагадвае, напрыклад, расейскае. Напрыклад, слова «пагода». Гэта не трасянка і не русізм, пры ўмове, што вы будзеце ім карыстацца так, як раіць Віктар Шукеловіч у граматычнай частцы.
Падрабязней – у нашай праграме.
- Дагары – рус. вверх ногами
- Твор – рус. произведение
- Заснавальнік – рус. основатель
- Артыкул – рус. статья
- Ножны шпурляк = футбол
- Першапачаткова – рус. первоначально
- Шпурляк = мяч
- Пасаваць = падыходзіць
- Апука = шпурляк = мяч
- Ручны шпурляк = гандбол
- Баскетбол = гульня ў кош
- Кош – рус. корзина
- Усталявацца – рус. установиться
- Аднадумца – рус. единомышленник
- Выконваць – рус. исполнять
- Невядома – рус. неизвестно
- Падобны – рус. похожий
- Закрануць – рус. затронуть
- Запазычанне – рус. заимствование
- Прыхільнік – рус. сторонник
- Хваля – рус. волна
- Адбіцца – рус. отразиться
- Шэраг = рад
- Кірунак = напрамак
- Заўзятар – рус. болельщик
- Повязь = сувязь
- Заўзімацца за каманду = заўзець за каманду
- Стрэліць гол = забіць гол
- Забіць – рус. убить
- Агадаць = здабыць
- Прадбачыць – рус. предвидеть
- Брама – рус. ворота
- Няслушна = няправільна
- Прысвечаны – рус. посвященный
- Дасягненні – рус. достижения
- Падтрымліваць – рус. поддерживать
- Далучыцца – рус. присоединяться
- Супольнымі намаганнямі – рус. совместными усилиями
- Трываць = цягнуцца
- Унёсак – рус. вклад
- Недакладнасці – рус. неточности
- Скарыстацца – рус. воспользоваться
- Аршаншчына = Аршанскі раён
- Даёцца ў знакі = бярэ сваё
- Асвета = адукацыя
- Знішчаны – рус. уничтоженный
- Адзінка – рус. единица
- Падваліны = падмуркі
- Адметны – рус. отличительный
- На абшары = на прасторы
- Мальцы = хлопцы, мужчыны
- Асоба = чалавек
- Прыпавесць – рус. притча
- Прысутны – рус. присутствующий
- Патрэба – рус. необходимость
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».