Кацярына Ваданосава распавядзе, якія абрады ў беларусаў звязаныя з паясамі, і пра тое, як пас можа паведаміць пра чалавека нават больш, чым ён сам.
Пояс – ледзь не галоўны элемент ўбору беларуса. У былыя часы можна было з’явіцца на людзях нават без шапкі ці басанож, але не без пояса. Нават сёння пра чалавека, які паводзіць сябе брыдка, кажуць, што ён расперазаўся. Але чаму гэты аксесуар такі важны для беларусаў?
,,«Нашыя продкі не ведалі кішэняў і насілі на поясе ўсё, ад гаманца да нажа. (...) Пояс суправаджаў чалавека ва ўсіх цыклах жыцця. Калі дзіцё нараджалася, яго спавівалі чырвоным поясам, каб яно было здаровае і прыносіла шчасце ў дом. Калі людзі жаніліся, нявеста мусіла саткаць мноства паясоў і адарыць усю сям'ю жаніха. А падчас вяселля маладым таксама перавязвалі рукі поясам. Падчас зніжа жніва маладзіцца мела перавіць сноп поясам і ўрачыста ўнесці яго ў дом».
У праграме «Нітка Зорка» Кацярына пакажа, як выраблялі паясы і на якім абсталяванні, што вынайшлі ледзьве не ў час неаліту.