навіны

Долар б'е рэкорды курсу да беларускага рубля. Што адбываецца і калі скончыцца

Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак. Фота: probusiness.io
podpis źródła zdjęcia

Сёння курс долара перасягнуў адзнаку 3,3 беларускага рубля. Рэкордны рост кошту замежнай валюты, які працягваецца ўжо некалькі тыдняў, прымусіў турбавацца у тым ліку бізнес, асабліва кампаніі, звязаныя з валютнымі плацяжамі.

Апошнія два месяцы мы назіралі паслабленне курсу беларускага рубля. На гэты момант ён на сваіх лакальных мінімумах з кастрычніка 2023 года. На гандляваннях Беларускай валютна-фондавай біржы 29 кастрычніка долар падаражэў на 0,21 %, да 3,3127 рубля. Гэта гадавы максімум.


Курс еўра вырас на 0,19 % – каштуе 3,6026 рубля. Расейскі рубель падаражэў на 0,01 % – да 3,4204 рубля за 100 расейскіх рублёў.


Чаго чакаць далей?


Як пракаментаваў probusiness.io сертыфікаваны фінансавы аналітык, чалец Інстытуту CFA Аляксандр Шкут, курс, хутчэй за ўсё, стабілізуецца на актуальных значэннях і ў кароткатэрміновай перспектыве можа ўмацоўвацца адносна замежных валютаў.


Гэтаму будзе спрыяць, па-першае, тое, што Міністэрства фінансаў Расеі павялічвае з гэтага тыдня чысты продаж валюты ў 25 разоў. Гэта павысіць валютную ліквіднасць і будзе падтрымліваць курс расейскага рубля.


Другі фактар – жорсткая крэдытна-грашовая палітыка з боку Банку Расеі. На найбліжэйшым пасяджэнні ў канцы кастрычніка чакаецца павышэнне ключавой стаўкі на 100 або 200 базісных пунктаў. Адбудзецца гэта ў выпадку рэалізацыі праінфляцыйных рызыкаў. Гэта значыць, Банк Расеі для барацьбы з інфляцыяй павышае ключавую стаўку, што павялічвае прывабнасць ашчаджэнняў у расейскіх рублях і, адпаведна, будзе падтрымліваць курс рубля.


Трэці фактар – цана на нафту. Апошнія тыдні мы назіраем істотнае павелічэнне кошту нафты на міжнародным рынку праз канфлікт паміж Ізраілем і Іранам. Адпаведна, больш высокія кошты нафты павялічваюць для Расеі экспартную выручку ад продажу сыравіны і нафтапрадуктаў. А гэта будзе ўплываць на ўмацаванне рубля.


Нагадаем, што апошні максімум курсу долара быў зафіксаваны ў Беларусі 16 кастрычніка сёлета. Адзін долар тады каштаваў 3,3104 рубля. Асноўнаю прычынаю, чаму беларускі рубель упаў да долара, сталася аслабленне расейскага рубля да долара.


Надзея Вольная belsat 

 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10