навіны

Бюджэт пражыткавага мінімуму павялічыцца з 1 лістапада. Якія выплаты вырастуць?

Беларускія грошы
Беларускія грошы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Бюджэт пражыткавага мінімуму (БПМ) складзе з 1 лістапада Br 437,8 замест Br 433. Услед за БПМ павышаюцца сацыяльныя выплаты на дзяцей і «ўзроставыя» пенсіі.

З 1 лістапада павялічваюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, на 1,1%.

Аднаразовая дапамога ў звязку з нараджэннем дзіцяці складзе 10 БПМ, або Br 4378. Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей дзяржава выплаціць 14 БПМ, або Br 6129,2.

Жанчыны, якія сталі на ўлік у арганізацыі аховы здароўя да12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, атрымаюць 100 % БПМ, або Br 437,8.

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці векам да 3 гадоў складзе 50 % БПМ, або Br 218,9.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: mlyn.by

Спачатку дзеці, потым уласнае жытло. Ці змогуць улады падвысіць нараджальнасць?

навіны

Штомесячная дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорыяў сем'яў складзе:

-️ на дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем'ях (акрамя дзіцяці-інваліда) – 50 % БПМ, або Br 218,9;
-️ на дзіця-інваліда, старэйшага за 3 гады, – 70 % БПМ, або Br 306,46.

Штомесячная дапамога для догляду дзіцяці-інваліда да 18 гадоў:

-️ з I і II ступенню страты здароўя да 18 гадоў і з III і IV ступенню страты здароўя да 3 гадоў – 100 % БПМ, або Br 437,8;
-️ з III і IV ступенню страты здароўя для дзіцяці, старэйшага за 3 гады, – 120 % БПМ, або Br 525,36.


Штомесячная дапамога на дзяцей векам да 18 гадоў, інфікаваных вірусам імунадэфіцыту чалавека – 70 % БПМ, або Br 306,46.


Выплатамі, што вылічаюцца з БПМ, у Беларусі ахопленыя больш за 167 тысячаў дзяцей, адзначаюць у Міністэрстве працы.

«Узроставыя» даплаты да пенсіяў таксама павялічваюцца на 1,1 %. Выплаты залежаць ад веку і складуць:

-️ для асобаў 75 –79 гадоў – Br 82,09;
-️ для асобаў ад 80 гадоў (з улікам надбаўкі на догляд) – Br 164,18, а пры наяўнасці інваліднасці I групы – Br 218,9.

«Узроставыя» даплаты да пенсіяў атрымліваюць больш за 537 тысячаў чалавек векам ад 75 гадоў.

Новы БПМ будзе дзеяць да 31 студзеня 2025 года. Гэты паказнік пераглядаецца чатыры разы на год. У 2024-м ён вырас на 19 %, адзначылі ў Мінпрацы.


Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10