навіны

Міністэрства абароны закупляе новую партыю кітайскіх беспілотнікаў

Беларускія вайскоўцы
Беларускія вайскоўцы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства абароны Беларусі апублікавала тэндар на закуп беспілотных лятальных апаратаў амаль на Br 700 тысяч 28 кастрычніка, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Да канца года Мінабароны плануе закупіць 13 камплектаў «Autel EVO MAX 4T». У склад аднаго камплекту ўваходзяць беспілотнік, пульт дыстанцыйнага кіравання, 4 акумулятары, заплечнік ды іншае. На іх вылучаныя Br 401 193 ($ 121 364). Таксама хочуць купіць 6 беспілотнікаў з такой жа камплектацыяй, толькі «Autel EVO MAX 4N», за Br 258 384 ($ 78 163).


«Вытворца пералічаных вышэй беспілотнікаў – кітайская кампанія "Autel Robotics". У пачатку верасня мы пісалі пра закуп партыі беспілотнікаў "Autel". На цяпер няма інфармацыі, ці адбылася ў выніку закупка», – адзначае «Беларускі Гаюн».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: rossaprimavera.ru
Кітай абмяжуе пастаўкі дронаў у Расею навіны

У іншай кітайскай фірмы – «Fimi Robot Technology» – Міністэрства абароны хоча купіць 5 камплектаў «FIMI X8 SE 2022 Megaphone Combo» за Br 14 400 ($ 4356). У склад аднаго камплекту ўваходзяць беспілотнік, 2 акумулятары, 1 смартфон, 1 карта памяці ды іншае.

Усяго на закуп 24 беспілотнікаў «Autel» і «FIMI» плануюць выдаткаваць Br 673 977 ($ 203 883).


Маніторынгавая група нагадвае, што ў 2024 годзе Мінабароны Беларусі закупляла або планавала закупіць і іншыя беспілотнікі. Напрыклад, 13 штук «Supercam S350» расейскай вытворчасці, да 10 штук «Беркут-3» беларускай вытворчасці, 9 кітайскіх «Autel» і 16 камплектаў «Chimera СХ10» таксама кітайскай вытворчасці.


«Улічваючы неабходнасць выканання ўсіх фармальнасцяў, можна чакаць пастаўку тэхнікі вайскоўцам не раней за пачатак 2025 года», – заключае «Беларускі Гаюн».


Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10