навіны

Калі Лукашэнка застанецца на пасадзе, што будзе з Ціханоўскаю?

Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Святлану Ціханоўскую на Захадзе ўсцяж прымаюць на высокім узроўні як афіцыйную прадстаўніцу Беларусі. Ці можа гэтая сітуацыя змяніцца пасля выбараў 26 студзеня наступнага года? Абмяркоўваем гэтае пытанне ў студыі «ПраСвету» з аналітыкам Цэнтру ўсходніх даследаванняў у Варшаве Камілем Клысіньскім і палітычным каментатарам Віталём Цыганковым.

Каміль Клысіньскі: «Гэта не выбары, гэта так званыя выбары – максімум, што пра іх можна сказаць. Пасля «нявыбараў» не стаіць пытанне, прызнаваць ці не прызнаваць, бо нічога палітычна істотнага ў Беларусі 26 студзеня не адбудзецца. Гэта толькі чарговы спектакль, які будзе адрознівацца ад папярэдніх спектакляў тым, што яго правядуць ужо ў цалкам таталітарных умовах». 


Ці вырасце пасля 26 студзеня прызнанне Лукашэнкі ў свеце, а Ціханоўскай – упадзе?


Віталь Цыганкоў: «Не, прызнанне Лукашэнкі не вырасце. У Ціханоўскай застанецца тое самае, можа быць, нават нязначна неяк упадзе, але не таму, што будуць абмяркоўваць статус, а праз тое, што час ідзе, а выніку няма. Але прыгадаю, як Гэнры Кісінджэр, славуты дзяржаўны сакратар ЗША ў 1970-я гады, казаў: «Каму мне патэлефанаваць у Еўропу? Хто міністр замежных справаў у Еўропе?» Няма такіх. А цяпер Захаду зручна мець справу з беларускай апазіцыяй, калі ёсць адзіны лідар. Падмывання статусу Ціханоўскай не будзе прынамсі таму, што гэта ўсім нязручна». 


Размову цалкам глядзіце ў відэа. 


belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10