навіны

Беларус, які галадаваў у Клайпедзе, атрымаў ліст ад мытні Літвы. Адказ падштурхоўвае зноў пратэставаць

Рыгор Алексіевіч, які галадаваў у Літве
Рыгор Алексіевіч, які галадаваў у Літве. Крыніца: novayagazeta.ee
podpis źródła zdjęcia

Беларус Рыгор Алексіевіч, які галадаваў у Клайпедзе, атрымаў ліст ад літоўскай мытні. Адказ мужчыну «збянтэжыў», а звяртаўся ён у Сейм, адкуль і чакаў рэакцыі.

Рыгор Алексіевіч усё яшчэ спрабуе вярнуць свой аўтамабіль, які праз санкцыі затрымаўся ў Клайпедзе і праз які мужчына абвяшчаў галадаванне. Нядаўна беларус атрымаў ліст ад літоўскай мытні, аднак адказу «па сутнасці» там няма, падзяліўся Алексіевіч з выданнем «Новая газета. Балтия».


Мужчына плануе ладзіць пікеты каля дыпламатычных прадстаўніцтваў Літвы, пакуль не атрымае адказу.


«Некаторы час я чакаў. У Літве праходзілі выбары ў парламент, і мяне прасілі не нагнятаць сітуацыі. Аднак электаральная кампанія мінула, і цяпер я намераны дзеяць», – адзначае Рыгор Алексіевіч.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: wirestock / Freepik

У Клайпедзе захраслі 2700 аўтаў. Літва растлумачыла, чаму іх не аддаюць беларусам

навіны

Некалькі месяцаў мужчына спрабуе дамагчыся выдачы аўтамабіля «Honda CR-V» (2020 год), набытага ім на адным з амерыканскіх аўкцыёнаў і дастаўленага ў Клайпеду. Аднак з 4 чэрвеня 2024-га грамадзяне Беларусі, якія набылі транспартавыя сродкі ў ЗША, могуць вывезці некаторыя легкавікі (з рухавіком аб'ёмам больш за 1,9 літра) з Літвы толькі пры наяўнасці дадатковых дакументаў. У тым ліку дэкларацыі вытворцы транспартавага сродку з пацвярджэннем, што аўтамабіль не будзе прададзены ў Расею. Такога дакументу амерыканскія аўкцыёны не выдаюць.


«Я працягваў галадаваць 12 дзён і спыніўся пасля таго, як прадстаўнікі Сейму Літвы мяне асабіста запэўнілі, што маё пытанне будзе разглядацца ў адмысловым парадку. Я скіраваў зварот у парламент, – працягвае Рыгор. – У сярэдзіне кастрычніка атрымаў адказ з мытнай службы Літвы [скрыншот ёсць у рэдакцыі. – Заўв. рэд. "Новая газета. Балтия"], хоць я чакаў ліста з Сейму. Адказ мытнікаў мяне, мякка кажучы, збянтэжыў».


Паводле беларуса, мытная служба адзначае, што быў усталяваны нейкі ільготны перыяд, аднак кросоўвэр «не быў задэклараваны для вывазу на тэрыторыю Беларусі».


«Калі чытаць паперу, то атрымліваецца, што я сам не распачаў намаганняў для яго транспартавання, не задэклараваўшы транзіту! Але гэта не так. Калі я дамагаўся менавіта гэтага дазволу ў Клайпедскай тэрытарыяльнай мытні, мне стала блага, і мяне шпіталізавалі. Тады катэгарычна адмовіліся выдаваць аўтамабіль, хоць напярэдадні падалі транзітныя нумары», – нагадвае мужчына.

Рыгор Алексіевіч пратэстуе ў Сакрамэнта. Фота: novayagazeta.ee

Беларус аднавіў пратэст супраць нявыдачы яму Літвой аўтамабіля. Праўда, у ЗША

навіны

Ільготны перыяд, пра які можа ісці гаворка, дзеяў да 3 кастрычніка, мяркуе Рыгор, аднак ліст ён атрымаў толькі 15 кастрычніка:


«Выходзіць мне паведамілі, што я нібыта мог скарыстацца правам транзіту, калі тэрмін ужо выйшаў».


Пару месяцаў таму ў такой сітуацыі апынуліся тысячы іншых беларусаў. Паводле неафіцыйных ацэнак, у порце былі затрыманыя каля 4 тысяч машынаў, аднак цяпер іх толькі 500.


«Шмат хто скарыстаўся так званымі альтэрнатыўнымі шляхамі: везлі да Турцыі, адтуль – праз Грузію і Расею ў Беларусь. Аднак у дарозе таксама ўзніклі складанасці. Акрамя пераплаты за паслугі перавознікаў, грузінскія "памагатары" займаюцца адкрытым падманам, патрабуючы суму, вышэйшую за першапачатковую. Да таго ж узніклі вялікія чэргі, а некаторыя аўтамабілі былі наагул арыштаваныя», – апавялі выданню прадстаўнікі ініцыятыўнай групы для развязання праблемы.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10