навіны

Уезду ў Польшчу чакаюць больш за 1300 легкавых машынаў

Варшаўскі мост
Варшаўскі мост 29 кастрычніка. Фота: gpk.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Больш за 1300 легкавых машынаў і 71 аўтобус чакаюць уезду ў Польшчу а 10:00 раніцы 29 кастрычніка, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Беларускія памежнікі абвінавацілі польскі бок у тым, што іхныя калегі наўмысна запавольваюць рух.

«Нягледзячы на істотную навалу легкавога транспарту перад польскім памежным пераходам «Тэрэспаль» («Берасце»), за 24 гадзіны сумежны бок не паскорыў пропуску аўтамабіляў на сваю тэрыторыю. Польскія кантрольныя службы аформілі ўсяго 35 % аўтамабіляў ад нормы, як і за папярэднія содні», – піша Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Беларуска-польская мяжа. Фота: БелТА
Памежны камітэт: на беларуска-польскай мяжы знойдзены труп мігранта навіны

У чатах, дзе абмяркоўваюць праходжанне мяжы, пішуць, што падсесці ў аўтобус бліжэй да памежнага пераходу каштуе 100–140 рублёў. Тым, хто пытаецца, колькі часу варта закладаць на чаргу і праходжанне мяжы, рэкамендуюць падрыхтавацца чакаць 65 гадзінаў.

Адзін з кіроўцаў легкавой машыны распавёў, што зарэгістраваўся ў зоне чакання ў суботу а 10-й раніцы, а на мяжу выклікалі толькі ў панядзелак а 16:00, бо ў чарзе было больш за 1020 чалавек.

У Берасці цяпер адзіны пасажырскі пункт пропуску на мяжы з Польшчай. Нагрузка на яго вырасла ў тым ліку пасля таго, як Латвія і Літва ў ліпені забаранілі ўезд легкавых аўтамабіляў з Беларусі. У жніўні Літва трохі змякчыла абмежаванні – дазволіла ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі, калі за стырном уладальнік з літоўскай візай або відам на жыхарства Літвы.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10