навіны

Ад Сяргея Ціханоўскага няма звестак 600 дзён

Сяргей Ціханоўскі
Сяргей Ціханоўскі. Крыніца: tsikhanouskaya.org
podpis źródła zdjęcia

Палітзняволены Сяргей Ціханоўскі ў рэжыме інкамунікада ўжо 600 дзён – ён у поўнай ізаляцыі ад свету, нагадвае прэс-служба лідаркі дэмакратычных сілаў, жонкі Сяргея Святланы Ціханоўскай.

Сяргей Ціханоўскі за кратамі без магчымасці бачыць сям'ю, абменьвацца лістамі ці атрымаць хоць бы слова падтрымкі ад сяброў.

«Святлана Ціханоўская часта кажа, што менавіта муж дае ёй сілы. І гэтая сувязь, нягледзячы на ўсё, не перарываецца», – адзначае прэс-служба Ціханоўскай.

Сяргей быў затрыманы 29 траўня 2020 года падчас пікету для збору подпісаў. Тады ён намагаўся стаць кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2020 года.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Абраная прэзідэнт Беларусі Святлана Ціханоўская выступае перад медыя. Роўна год няма ніякай сувязі з палітыкам Сяргеем Ціханоўскім. Беларуская лідарка звярнулася да генеральнага сакратара ААН Антонью Гутэрыша з просьбай умяшацца ў сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі. Вільня, Літва. 8 сакавіка 2024 года. Фота: Белсат

Дэмсілы Расеі нагадваюць Захаду пра беларускіх палітвязняў? Выдатна!

Меркаваннi

Ціханоўскі ладзіў жывы эфір з пікету, і там да яго пачала чапляцца жанчына. Пазней стала вядома, што гэта правакатарка, падасланая міліцыяй. Калі Сяргей адыходзіў ад жанчыны, якая дзіўна сябе паводзіла, на месцы пікету пачалася мітусня, у выніку на зямлю паваліўся міліцыянт.

Пасля гэтага інцыдэнту Сяргея Ціханоўскага затрымалі, і на волю ён не выйшаў. Пазней яго засудзілі на 18 гадоў пазбаўлення волі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

- ч. 1 арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў»);
- ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці»);
- ч. 2 арт. 191 («Перашкода працы ЦВК»);
- ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

У лютым 2023 года яго судзілі зноў, нібыта за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Сяргея пакаралі яшчэ паўтара гадамі пазбаўлення волі.

Апошні раз звесткі пра Сяргея Ціханоўскага былі 5 ліпеня 2023 года, калі з’явіўся відэазапіс з ім у вязніцы.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10