навіны

Лукашэнка хоча наведаць Турцыю

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган
Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган у 2019 годзе. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана З Днём Рэспублікі і заявіў, што хоча прыехаць у Турцыю.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што «з вялікім задавальненнем» успамінае «змястоўную сустрэчу ў Астане» з Рэджэпам Эрдаганам у ліпені гэтага года.

Вайскова-прамысловая кампанія «Turkish Aerospace Industries» (TUSAŞ) недалёка ад Анкары. Фота: Anka

У Турцыі адбыўся тэракт каля прадпрыемства, што выпускае знішчальнікі і беспілотнікі

навіны

«Гатовы прадоўжыць двухбаковыя кантакты і з удзячнасцю скарыстаюся вашым запрашэннем наведаць Турцыю з афіцыйным візітам», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.


Палітык таксама пажадаў Эрдагану «добрага здароўя і поспехаў у палітычнай дзейнасці, а дружалюбнаму турэцкаму народу – мірнага неба, адзінства і росквіту».


Апошні раз Лукашэнка быў з афіцыйным візітам у Турцыі ў 2019 годзе. Тады яны з Эрдаганам абмяркоўвалі перш за ўсё эканамічную супрацу. Эрдаган прыязджаў у Беларусь у 2016 годзе.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10