навіны

«Будзем змагацца за кожны голас». У Тбілісі праходзіць пратэсны мітынг

Пратэстоўцы трымаюць сцяг ЕЗ падчас мітынгу апазіцыі перад будынкам парламента на праспекце Руставэлі. Тбілісі. Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Пратэстоўцы трымаюць сцяг ЕЗ падчас мітынгу апазіцыі перад будынкам парламента на праспекце Руставэлі. Тбілісі. Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Каля будынку парламенту ў Тбілісі ў панядзелак, 28 кастрычніка, распачаўся мітынг нязгодных з вынікамі парламенцкіх выбараў, што прайшлі ў краіне ў суботу, 26 кастрычніка. На мітынгу пабываў фотакарэспандэнт «Белсату‎».

Мітынг праходзіць на праспекце Руставэлі, каля будынку парламенту. Мяркуючы паводле фотаздымкаў, людзей прыйшло вельмі шмат, яны пачалі займаць у тым ліку праезную частку праспекту.

Мітынг апазіцыі перад будынкам парламента на праспекце Руставэлі. Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Мітынг апазіцыі перад будынкам парламента на праспекце Руставэлі. Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі прамаўляе ля мікрафону на мітынгу апазіцыі ў Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі прамаўляе ля мікрафону на мітынгу апазіцыі ў Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат

Апазіцыя абяцала прэзентаваць на мітынгу свой план дзеянняў і раскрыць, як, на іх думку, былі сфальсіфікаваныя выбары.


Сярод пратэстоўцаў – прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі і лідары апазіцыйных партыяў. Апошнія пацвердзілі адмову ад працы ў новым складзе парламенту і ад перамоваў з «Грузінскай марай» ды абвесцілі барацьбу да перамогі.

,,

«Выбары не страчаныя, мы будзем змагацца за кожны голас», – заявілі прэзідэнтка і лідары партыяў.


Лідар партыі «Грузінская мара» Бідзіна Іванішвілі галасуе на выбарчым участку ў Тбілісі, Грузія. 26 кастрычніка 2024 года. Фота: Maria Giulio Molinaro Vitale / SPA Images / LightRocket / Getty Images

«Грузінская мара» святкуе перамогу, апазіцыя рыхтуецца да пратэстаў. Што адбываецца ў Грузіі пасля выбараў

Гісторыі

Апазіцыя патрабуе міжнароднага расследавання і новых выбараў, а таксама доступу да электроннай інфармацыі Цэнтрвыбаркаму, паведамляе тэлеграм-канал Мікалая Леўшыца, які сочыць за развіццём падзеяў у Тбілісі.


Прыкладна ў 21:15 мітынг раптоўна скончыўся: пасля выканання гімнаў Грузіі і Еўразвязу выступоўцы сышлі са сцэны. Людзі пачалі разыходзіцца. Апазіцыя не агучыла, як будзе дзейнічаць у выпадку, калі ўлады не выканаюць яе патрабаванні.

Выйсці на пратэсты грузінаў заклікала прэзідэнтка. Паводле Саламэ Зурабішвілі, выбары былі «татальнаю фальсіфікацыяй» на карысць партыі «Грузінская мара».


«Гэта была татальная фальсіфікацыя і канфіскацыя вашых галасоў. Выкарыстоўваліся ўсе метады, якія мы бачылі ў розных краінах», – казала прэзідэнтка краіны.


Зурабішвілі таксама заявіла пра непрызнанне вынікаў выбараў і адзначыла, што грузіны сталіся «сведкамі і ахвярамі расейскай аперацыі, адной з новых формаў гібрыднай вайны» супраць грузінскага народу.


Такую заяву Саламэ Зурабішвілі зрабіла пасля кансультацыяў з асноўнымі апазіцыйнымі партыямі.

Грузіны прысутнічаюць на мітынгу апазіцыі перад будынкам парламента. Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Грузіны прысутнічаюць на мітынгу апазіцыі перад будынкам парламента. Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Мітынг апазіцыі перад будынкам парламента на праспекце Руставэлі. Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Мітынг апазіцыі перад будынкам парламента на праспекце Руставэлі. Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Грузіны трымаюць плакаты на мітынгу апазіцыі перад будынкам парламента на праспекце Руставэлі. Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Грузіны трымаюць плакаты на мітынгу апазіцыі перад будынкам парламента на праспекце Руставэлі. Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат

Чатыры апазіцыйныя партыі, якія ўдзельнічалі ў выбарах і набралі разам 37,77 % галасоў (61 дэпутацкі мандат), – Кааліцыя за перамены, «Лело за моцную Грузію», «Адзінства –нацыянальны рух» і «Гахарыя за Грузію» – адмовіліся ад сваіх дэпутацкіх мандатаў на знак пратэсту. Ёсць высокая імавернасць, што першае паседжанне парламенту будзе аднапартыйным: на ім будуць прадстаўнікі толькі «Грузінскай мары».

Мужчына на інвалідным вазку прысутнічае разам з сабакам на мітынгу апазіцыі перад будынкам парламента. Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Мужчына на інвалідным вазку прысутнічае разам з сабакам на мітынгу апазіцыі перад будынкам парламента. Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Паліцыя і карэта хуткай дапамогі ля мітынгу апазіцыі перад будынкам парламента. Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Паліцыя і карэта хуткай дапамогі ля мітынгу апазіцыі перад будынкам парламента. Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Дэманстранты скандуюць лозунгі, трымаючы сцягі ЕЗ і Грузіі, падчас мітынгу апазіцыі перад будынкам парламента. Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Дэманстранты скандуюць лозунгі, трымаючы сцягі ЕЗ і Грузіі, падчас мітынгу апазіцыі перад будынкам парламента. Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат

26 кастрычніка ў Грузіі прайшлі парламенцкія выбары, у іх узялі ўдзел 18 партыяў.


Кіроўная партыя «Грузінская мара» набрала 53,9 % галасоў, у парламент прайшлі яшчэ чатыры апазіцыйныя партыі, але агульная колькасць набраных імі галасоў не дазволіць ім атрымаць парламенцкай большасці.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10