навіны

Двух беларусаў прысудзілі ў Расеі да 12 гадоў калоніі

Беларусы Арцём Брэскі і Кірыл Басько на судзе
Беларусы Арцём Брэскі і Кірыл Басько на судзе ў справе аб дыверсіі ў Падмаскоўі. Кастрычнік 2024 года. Фота: Медиазона
podpis źródła zdjęcia

Маскоўскі абласны суд прысудзіў беларусаў Арцёма Брэскага і Кірыла Баська да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму паводле п. «б» ч. 2 арт. 281 КК РФ («Дыверсія»), паведамляе «Медиазона».

Belsat

Як пачалася рэйкавая вайна ў Беларусі

Belsat.eu

Пракурор прасіў для беларусаў больш жорсткае пакаранне: Арцёму Брэскаму – 14,5 года калоніі, Кірылу Баську – 14 гадоў.


Суд у поўным памеры задаволіў пазоў Расейскай чыгункі і абавязаў мужчынаў выплаціць 2,87 млн расейскіх рублёў шкоды (29,5 тыс. долараў).


Арцём Брэскі і Кірыл Басько – нарадзінцы Віцебску. Яны прыехалі ў Маскву на заробкі ў снежні 2022 года. Пасля затрымання на мужчынаў спачатку склалі пратаколы аб дробным хуліганстве і аштрафавалі за лаянку ў грамадскім месцы. Пазней суд арыштаваў беларусаў паводле артыкулу аб наўмысным псаванні маёмасці, а пасля гэтага абвінавачванне было перакваліфікаванае ў артыкул аб дыверсіі.


Паводле следства, Басько і Брэскі за ўзнагароду падпалілі электравоз у лакаматыўным дэпо «Арэхава-Зуева» пад Масквой. Такое заданне ім нібыта даў невядомы, які назваўся Юрыем. Оперупаўнаважаны ФСБ Павел Памітун у судзе сцвярджаў, што гэты «Юрый» – украінскі выведнік. Асоба мужчыны, аднак, так і не была высветленая, і расейскія сілавікі не патлумачылі, чаму палічылі яго ўкраінцам. Абвінавачаныя беларусы ў судзе сказалі, што «Юрый» назваў сябе проста «блогерам-пранкерам».


Падчас першага допыту Басько і Брэскі прызналі, што падпалілі электравоз, які стаяў у дэпо, хоць нібыта не мелі мэты знядзеіць яго, бо ён і так ужо быў закінуты і паламаны. Таксама беларусы распавялі пра яшчэ адно заданне ад «Юрыя», для якога яны нават набылі тады бензін.


Аднак у судзе абвінавачаныя адмовіліся ад сваіх ранейшых паказанняў. Басько сказаў, што падпісаў пратакол, не чытаючы, таму што падчас допыту нейкі мужчына біў іх з Брэскім і пагражаў надзець мяшок на галаву.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10