навіны

«Шагэды» ў Беларусі: уначы як найменей тры БПЛА зайшлі на тэрыторыю краіны

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Беларускі гаюн
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Беларускі Гаюн
podpis źródła zdjęcia

У ноч на 28 кастрычніка і раніцаю маніторынгавыя групы зноў зафіксавалі заходы расейскіх дронаў на тэрыторыю Беларусі. Гэтым разам іх налічылі не меней за тры.

Першы «Шагэд» заляцеў а 00:26 з Кіеўскай вобласці праз вёску Дзятлік і паляцеў на паўночны захад у бок Нароўлі, пасля чаго прапаў, паведамляе «Беларускі Гаюн».

Паводле паведамленняў Паветраных сілаў ЗСУ, агулам за ноч у бок Беларусі і РФ ляцелі чатыры беспілотнікі, яны зніклі.

Кароткачасовыя заходы ў паветраную прастору Беларусі былі зробленыя а 09:06 і 10:08: дроны кружлялі на мяжы Беларусі з Кіеўскай вобласцю ў чарнобыльскай зоне.

Беларуская авіяцыя ў неба не ўздымалася.

Нагадаем, што апошнім часам пачасціліся выпадкі заходу расейскіх дронаў на тэрыторыю Беларусі.

Так, у ноч на 27 кастрычніка з тэрыторыі Украіны ў Беларусь зайшлі як найменей два расейскія «Шагэды», у ноч на 26-га – не менш за сем расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «Шагэд», а заход яшчэ трох БПЛА не быў дакладна пацверджаны.

У ноч на 18 кастрычніка ў Беларусь заходзіла найменей дзевяць беспілотнікаў, два з якіх зніклі. Некалькі «Шагэдаў» заляталі ў ноч на 20 кастрычніка, адзін з іх збілі над Ельскім раёнам. Жыхары Хойніцкага раёну нават склалі адмысловую петыцыю да мясцовых уладаў з просьбай абараніць людзей ад дронаў.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10