Відэа з маладзёнам з’явілася на канале, звязаным з сілавікамі.
У відэа Уладзіслаў кажа, што ён быў падпісаны на «экстрэмісцкія каналы» і рабіў з іх перапосты, а таксама пакідаў негатыўныя каментары на адрас супрацоўнікаў міліцыі.
У відэа таксама паказаны скрыншот са стужкі актора ў сацыяльнай сетцы Instagram, дзе Ліпоўскі піша пра затрыманне вакаліста гурта «Мутнае вока» (яго арыштоўвалі ўвосень 2020 года), адзначае «Медиазона».
Якія абвінавачанні выстаўленыя Ліпоўскаму, не паведамляецца. Няма таксама інфармацыі і пра тое, дзе маладзён на гэты момант.
Уладзіслаў Ліпоўскі – актор «Беларусьфільму», таксама працуе мадэллю.
Раман Шавель belsat.eu