Лукашэнка знайшоў нафту!

Лукашэнка знайшоў нафту і абяцае, што на выбары «жым будзе жорсткі». Пры чым тут Антарктыда? Дзе скасоўваюць жыроўкі і чаму Аральскае мора – усё? Чаму жыццё на пенсіі толькі пачынаецца і які скандал адбыўся на «Міс Беларусь»? Тэхналогіі ў «Навінах з будучыні».

Грошы ёсць, колькі хочаш грошай! На яхты, на найлепшыя ў свеце гатэлі, а падарожнічаць і карыстацца гэтым Лукашэнка не можа, але ж хочацца. І каб не аднаму, а ў кампаніі з Пуціным.

Яны, вядома ж, мараць «тряхнуть стариной» і правесці незабыўныя вакацыі ў месцы, дзе не дзеюць санкцыі або ордары на арышт і дзе народзец не крыкне «Сыходзь!». Лукашэнка знайшоў такое месца на самым поўдні планеты. Гэта Антарктыда – сапраўдны рай для дыктатараў. Яна не належыць аніводнай дзяржаве свету, а значыць, санкцыі ніякіх краінаў тут не дзеюць. А найважнейшае тое, што тут ёсць вялізныя радовішчы нафты і газу, якія б вельмі прыдаліся. Але чаму не ўсё так проста?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні» Вольгі Старасцінай.