Такую лічбу назвала прэс-сакратарка Міністэрства замежных справаў Латвіі Дыяна Эглітэ.
Паводле прэс-сакратаркі латвійскага МЗС, прадстаўніцтва Латвіі ў Віцебску надае затрыманым неабходнае і магчымае консульскае падтрыманне, перадае выданне Delfi.lv.
Але ў той жа час у МЗС адзначаюць, што такая дапамога абцяжараная адсутнасцю вяршэнства закону ў Беларусі, а таксама мінімізаванаю супрацаю з нашай краінай у сферы правасуддзя ды іншых сферах пасля нападу Расеі на Украіну.
Дыяна Эглітэ заўважыла, што ў Беларусі не выконваецца прынцып незалежных судоў, а гэта значна павышае рызыку ўзнікнення фіктыўных справаў супраць грамадзянаў Еўразвязу. З гэтай прычыны ў МЗС Латвіі настойліва рэкамендавалі грамадзянам сваёй краіны не ездзіць у Беларусь. Такія ж рэкамендацыі датычаць і паездак у Расею.
Паводле інфармацыі ведамства, амбасада Латвіі ў Расеі мае звесткі пра 13 затрыманых цягам 2024 года.
Раман Шавель belsat.eu