навіны

Другі тур парламенцкіх выбараў у Літве: перамагаюць сацыял-дэмакраты

img
Галасаванне ў першым туры выбараў у парламент Літвы. 13 кастрычніка 2024 года. Фота: Yauhen Yerchak/SOPA Images/LightRocket via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Левацэнтрысцкая Сацыял-дэмакратычная партыя была кіроўнай у суседняй краіне ў 2001–2008 і 2012–2016 гадах.

Яўка ў другім туры выбараў у Сейм склала 41,31 %, з іх датэрмінова – 10,8 %, паведамляе тэлерадыёкампанія LRT. Гэта меней, чымся ў першым туры два тыдні таму: 52,18 %.


У другім туры грамадзяне Літвы выбіралі 63 дэпутатаў з 141, астатнія былі выбраныя ў першым.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Выбарніца, якая ўзяла ўдзел у датэрміновым галасаванні на парламенцкіх выбарах у Літве. 9 кастрычніка 2024 года. Фота: Vrk.lt
Парламенцкія выбары ў Літве распачаліся. Хто пераможа і чаго чакаць беларусам? навіны

Паводле папярэдніх звестак Цэнтрвыбаркаму, цяпер лідаруе Сацыял-дэмакратычная партыя, яна наперадзе ў 26 акругах з 37.


Гэтае апазіцыйнае аб’яднанне на чале з Віліяй Блінкявічуце перамагло і ў першым туры, апярэдзіўшы партыю цяперашняй прэм’ер-міністаркі Інгрыды Шыманіце «Саюз Айчыны». Трэцяе месца тады занялі папулісты: зарэгістраваная ў сёлетнім студзені партыя «Світанак над Нёманам». 


Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя была кіроўнай у 2001–2008 і 2012–2016 гадах, а на мінулых выбарах здабыла толькі трэцяе месца з 17 мандатамі. Падобна, цяпер яна вернецца да ўлады, стварыўшы кааліцыю «Хрысціянскімі дэмакратамі» і з партыяй «У імя Літвы».

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10