навіны

Расея Першую сусветную прайграла, а Украіна выйграла? Таямніцы Берасцейскага міру 1918 года

Беларусы, украінцы і літоўцы спрабавалі стварыць на руінах Расейскай імперыі свае нацыянальныя дзяржавы. Чаму Літва ў выніку атрымала незалежнасць, Украіна – хаця б дыпламатычнае прызнанне некаторых краінаў, а Беларусь засталася адно на паперы?

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі абвясціў урад Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні экстрэмісцкім фармаваннем. Увогуле, лукашэнкаўская гістарыяграфія і прапаганда заўсёды імкнуліся дыскрэдытаваць усё так ці іначай звязанае з БНР.


Адна з улюбёных маніпуляцыяў лукашыстаў – быццам БНР было толькі праектам кайзераўскай Нямеччыны. Як доказ яны, абмінаючы ўвесь гістарычны кантэкст і абставіны, згадваюць тэлеграму 25 красавіка 1918 года да нямецкага кайзера Вільгэльма ІІ ад асобных дзеячаў БНР і падаюць яе як кансалідаваную пазіцыю ўсіх дзеячаў БНР.

Насамрэч сітуацыя была куды больш складаная і драматычная. Канец 1917 года, бальшавікі адчайна б'юцца за ўладу ў Расеі, ад якой адпадаюць паняволеныя народы. З захаду наступаюць немцы, якія ўжо акупавалі велізарныя тэрыторыі былой Расейскай імперыі ды размясцілі сваю стаўку ў Берасці.


Цяпер туды паехала дэлегацыя бальшавікоў, якім жыццёва неабходна дамовіцца з немцамі пра мір, каб вызваліць свае войскі і кінуць усе сілы на франты грамадзянскай вайны. У першыя дні студзеня 1918 года ў Берасце прыбыла дэлегацыя Украінскае Народнае Рэспублікі, дзяржавы, якая абвесціць сваю незалежнасць 22 студзеня 1918 года. 26 лютага незалежнасць сваёй дзяржавы абвесцяць літоўцы.


Дзе ўва ўсіх гэтых падзеях былі беларусы? Як скласці разам пазл, у якім бальшавікі даюць грошы на правядзенне Першага Усебеларускага з’езду, дзякуючы гэтаму з’яўляецца Рада БНР, а потым у Берлін надыходзіць тэлеграма з Менску? Што адбылося ўзімку 1917–1918 гадоў у Берасці?


Разабрацца ў таямніцах дыпламатыі нам дапамаглі даследнікі з трох краінаў:

  • Дарота Міхалюк – прафесарка гісторыі, працаўніца Універсітэту Мікалая Каперніка ў Торуні, Польшча;
  • Томаш Блашчак – доктар гістарычных навук, выкладчык Універсітэту Вітаўта Вялікага ў Коўне, Літва;
  • Андрэй Рукас – кандыдат гістарычных навук, Кіеў, Украіна.


Аўтарка і вядоўца – Наста Ільіна, гісторык, кандыдатка гуманітарных навук.


Праграму «Intermarium» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4») або на YouTube-канале БЕЛСАТ HISTORY.


Пра лёсы беларускіх мігрантаў распавядае фільм Юрыя Каліны «Бежанцы 1915–1922» (2017):

Калаж з фота: Федэральны архіў Нямеччыны

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10