У Маладзечне затрымалі мужчыну, які спрабаваў скрасці дзяржаўны сцяг побач з будынкам мясцовай школы.
На відэа, апублікаваным сілавікамі, затрыманы прызнаўся, што праходзіў нападпітку каля школы, у якой раней вучыўся, і надумаў забраць сцяг.
Прычыну сваіх паводзінаў мужчына патлумачыў тым, што хацеў сфатаграфавацца са сцягам.
На відэа, прадэманстраваным сілавікамі, бачна, як мужчына спускае сцяг, але, не здолеўшы аддзяліць яго ад мацавання, сыходзіць.
Цяперашняе месцазнаходжанне і артыкул, паводле якога затрымалі мужчыну, невядомыя.
Раман Шавель belsat.eu