навіны

Атака расейскіх БПЛА на Кіеў і паводкі ў Нігерыі і Сенегале. Фатаграфіі тыдня

Людзі перавозяць маёмасць на пірогах падчас паводкі ў Адабэрэ (Odobere). Праз паводку пасля моцнага дажджу ўздоўж ракі Сенегал пацярпелі больш за 55 000 чалавек, шматлікія вёскі апынуліся пад вадою, а больш за 1000 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў аказаліся затопленымі. Адабэрэ, Сенегал
Людзі перавозяць маёмасць на пірогах падчас паводкі ў Адабэрэ (Odobere). Праз паводку пасля моцнага дажджу ўздоўж ракі Сенегал пацярпелі больш за 55 000 чалавек, шматлікія вёскі апынуліся пад вадою, а больш за 1000 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў аказаліся затопленымі. Адабэрэ, Сенегал. 22 кастрычніка 2024 года. Фота: Guy Peterson / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia

Паводкі ў Нігерыі і Сенегале, атака расейскіх БПЛА на ўкраінскія гарады, апоўзень у Босніі і Герцагавіне – сабралі фотаздымкі за тыдзень.

Дым падымаецца ля разбураных будынкаў пасля ізраільскага авіяўдару ў паўднёвым прыгарадзе Бэйруту, Ліван. 23 кастрычніка 2024 года. Фота: AFP / East News

Выгляд зверху на чыгунку, якая павісла ў паветры пасля паводкі і апоўзня, што забралі жыццё прынамсі 26 чалавек. Ябланыца (Jablanica), Боснія і Герцагавіна. 24 кастрычніка 2024 года. Фота: Elvis Barukcic / AFP / East News

Прыхільніца Камалы Гэрыс трымае плакат на перадвыбарчым мітынгу кандыдаткі на прэзідэнцтва ад Дэмакратычнай партыі Камалы Гэрыс з удзелам былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы. Кларкстан (Clarkston), штат Джорджыя, ЗША. 24 кастрычніка 2024 года. Фота: Drew Angeerer / AFP / East News

Украінскі вайсковец з 24-й асобнай механізаванай брыгады ЗСУ на пазіцыі каля Часавага Яру ў Данецкай вобласці, Украіна. 23 кастрычніка 2024 года. Фота: Handout / Press Service Of The 24 Separate Mechanized Brigade / AFP / East News

Украінцы, якіх эвакуявалі з пацярпелага ад расейскай атакі дому, сядзяць ля машыны хуткай дапамогі. Расейскі беспілотнік тыпу «Shahed» урэзаўся ў шматпавярховы жылы дом у Саломянскім раёне ўкраінскай сталіцы. Агулам у ноч на суботу расейскія войскі нанеслі ўдары па Кіеве, Дняпры, Сумскай і Хмяльніцкай вобласці Украіны. Мінімум тры асобы загінулі, у тым ліку дзіця, дзясяткі пацярпелі. Кіеў, Украіна. 25 кастрычніка 2024 года. Фота: Vlada Liberova / Libkos / Getty Images

Сотні палестынцаў, якія больш за год змагаюцца з голадам праз закрыццё памежных пераходаў і абмежаваны доступ да дапамогі, спрабуюць купіць хлеб у адзінай адкрытай пякарні ў гэтым раёне. Дэйр-аль-Балях, сектар Газа. 25 кастрычніка 2024 года. Фота: Ashraf Amra / Anadolu Press / Abaca Press / East News

Затопленыя мясціны пасля паводкі ў Адазе (Adaha), Нігерыя. 22 кастрычніка 2024 года. Фота: Olympe De Maismont / AFP / East News

Падчас эвакуацыі жыхароў у больш бяспечныя месцы ў горадзе Бато (Bato) мужчына нясе на плячах старую. Праліўныя дажджы, выкліканыя штормам, ператварылі вуліцы ў рэкі і затапілі цэлыя вёскі. Бато, Філіпіны. 23 кастрычніка 2024 года. Фота: Charism Sayat / AFP / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10