навіны

Ноччу на тэрыторыю Беларусі заляцела да дзесяці «шагэдаў»

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: focus.ua
podpis źródła zdjęcia

У ноч на 26 кастрычніка з тэрыторыі Украіны ў Беларусь заляцелі не менш за 7 расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шагэд». Заход яшчэ трох БПЛА дакладна не пацверджаны.

Сем дронаў прайшлі праз калідор Славутыч – Прыпяць, заляталі ў напрамку Брагіна, а таксама Пінска/Століна на паўднёвым захадзе Беларусі, піша «Беларускі гаюн».

Першы дрон заляцеў у 2:51, наступныя – пасля паловы на пятую раніцы.

Акрамя таго, адзначае маніторынгавая група, былі яшчэ тры «шагэды», якія рухаліся ў напрамку нашай краіны, але іхны заход не быў дакладна пацверджаны.

Зыходзячы з паведамленняў Паветраных сілаў ЗСУ, адзін з БПЛА пасля заходу на тэрыторыю Беларусі ўжо не вярнуўся ва Украіну, гэта значыць, ён быў «лакацыйна страчаны» на тэрыторыі нашай краіны.

Адметна, што на гэты раз ні ўначы, ні раніцай дзяжурная авіяцыя ВПС РБ у неба не ўздымалася.

Нагадаем, што апошнім часам колькасць расейскіх БПЛА, якія залятаюць на тэрыторыю Беларусі, істотна павялічылася. У ноч на 18 кастрычніка ў Беларусь заходзіла найменей 9 беспілотнікаў, два з якіх зніклі. Некалькі «шагэдаў» заляталі ў ноч на 20 кастрычніка, адзін з іх збілі над Ельскім раёнам. Жыхары Хойніцкага раёну нават склалі адмысловую петыцыю з просьбай да мясцовых уладаў абараніць іх ад дронаў.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10