навіны

«Выбары», пенсія, нафта. Галоўныя падзеі ў малюнках

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
podpis źródła zdjęcia

За галоўнымі падзеямі, што ўплываюць на жыццё беларусаў ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве, разам з «Белсатам» сочыць мастак Дэ Лёс.


Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка слухаў даклад пра сацыяльнае падтрыманне насельніцтва і паабяцаў дадатковую дапамогу «ўразлівым групам, як мы іх называем», перадае БелТА. Гаворка пра пенсіянераў, інвалідаў, дзяцей-сіротаў.

Што наабяцалі


  • Зняць абмежаванне на памеры пенсіяў для пенсіянераў, якія працуюць. Пакуль, калі пенсіянер працуе, яму выплачваюць няпоўную пенсію пры пэўным памеры заробку.
  • Разлічваць пенсію толькі з 30 гадоў мінулай працы, як цяпер, і не падвышаць гэтага тэрміну на год штогод, каб пазбегчы лішніх папяровых даведак, а лічыць на падставе звестак базы Фонду сацыяльнай абароны, якую запаўняюць з 2003-га.
  • Змяніць у лепшы бок умовы для шматдзетных і тых, хто выхоўвае дзяцей-інвалідаў. Гэтак, калі маці выхоўвае дзіця-інваліда, а бацька памёр, збіраюцца дазволіць атрымліваць павышаную сацыяльную пенсію, да Br 1000. Таксама збіраюцца дазволіць датэрмінова выходзіць на пенсію не толькі маці дзяцей-інвалідаў, але і бацькам.
  • Дазволіць платную (за 6–8 рублёў) дастаўку пенсіі праз пошту ці на дом для тых, каго абавязваюць атрымліваць пенсіі праз банкі.
  • Яшчэ нейкім чынам падтрымаць шматдзетных, спрасціць працэдуру звароту па пенсію, узмацніць адрасную дапамогу.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Улады Беларусі дазволілі расейскай кампаніі «Роснефть» вывучыць нетры Гомельскай вобласці, каб нарэшце знайсці там нафту. Пра гэта 12 кастрычніка заявіў Лукашэнка.


«Мы дамовіліся з кіраўніком «Роснефти», што «памацаем» сур'ёзна тэрыторыі Гомельскай вобласці. І мы абавязкова знойдзем там нафту – у савецкі час свідравіны прабурылі і кінулі. І мы гэтыя грошы скіруем на развіццё нашай Гомельшчыны», – перадае ягоныя словы БелТА.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Улады вызначыліся з датаю электаральнай кампаніі ў Беларусі. Выбары прэзідэнта прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. Гэта будуць сёмыя ў гісторыі незалежнай Беларусі прэзідэнцкія выбары. Па выніках усіх папярэдніх у краіне «перамог» Аляксандр Лукашэнка.


Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Лідар ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч заявіў у эфіры Першага інфармацыйнага каналу, што будзе вылучаць сваю кандыдатуру на прэзідэнцтва Беларусі на выбарах у 2025 годзе. Алег Гайдукевіч падкрэсліў, што ягоная партыя не прапускала ніводных выбараў прэзідэнта ў Беларусі. На выбарах 2020-га Гайдукевіч-малодшы таксама быў кандыдатам, аднак пазней зняўся і заклікаў галасаваць за Лукашэнку.


Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэтым разам у спіс дадалі:

  • старонку ў «Одноклассниках» – «Горкі. Жыве Беларусь!!!»;
  • Telegram-каналы «Правый Взгляд», «✙ 𝐒𝐮𝐦𝐦𝐞𝐫 𝐨𝐟 𝟖𝟖 ⨁»;
  • акаўнт у Tik-Tok «mihan164»;
  • старонку ў Instagram «gus_prabelarust»;
  • старонку ў Facebook «Alaxandar Zalivayka»;
  • YouTube-канал «ПанГУСь»;
  • суполкі «УКантакце» – «Новости Беларусь», «Быць belarusam».


Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў месціць 1295 старонак.


Дэ Лёс belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10