навіны

Кітай абмяжуе пастаўкі дронаў у Расею

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: rossaprimavera.ru
podpis źródła zdjęcia

Адпаведны анонс зрабіў прадстаўнік Міністэрства гандлю КНР. Гэта адбылося ў дзень заканчэння саміту BRICS у Казані.

Кіраўнікі Кітаю і Расеі Сі Цзінь Пін і Уладзімір Пуцін на саміце BRICS. Казань, Расея. Фота: Станіслаў Красільнікаў / Brics-russia2024.ru
BRICS – цагліны без цэменту. Што пішуць пра саміт, дзе Пуцін сабраў прыхільнікаў «новага сусветнага парадку» Аналітыка

Заявіў пра намер абмежаваць пастаўкі за мяжу ваеннай прадукцыі, у тым ліку беспілотнікаў, прадстаўнік Міністэрства гандлю Кітайскай Народнай Рэспублікі Хэ Янь Дун, піша «The Moscow Times».

24 кастрычніка на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі, у дзень, калі ў Казані скончыўся саміт краінаў BRIСS, падчас якога сустрэліся Уладзімір Пуцін і Сі Цзінь Пін, кітайскі чыноўнік нагадаў, што з 1 снежня Кітай уводзіць новую сістэму экспартавага кантролю, што прадугледжвае продаж дронаў толькі пры атрыманні ліцэнзіі ўраду краіны.

У прыватнасці, Хэ Янь Дун адзначыў, што з пачатку «ўкраінскага крызісу» Кітай некалькі разоў уводзіў захады кантролю дронаў і выразна заявіў, што цывільныя беспілотнікі не павінны незаконна выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах. Ён таксама дадаў, што кітайскія ўлады збіраюцца зрабіць больш жорсткаю практыку выдавання ліцэнзіяў, а таксама ўзмацніць працэс інспекцыяў, каб не дапускаць незаконнага экспарту. Згодна з новымі правіламі, экспарцёры мусяць будуць раскрываць даныя канечных атрымальнікаў дронаў або камплектавальных да іх.

Паводле інфармацыі ЗША, піша «The Moscow Times», Кітай пастаўляе ў Расею рухавікі і кампаненты для вытворчасці ўдарных беспілотнікаў «Гарпія», распачатай у 2023 годзе. У адказ амерыканскае Міністэрства фінансаў наклала санкцыі на дзве кітайскія кампаніі, якія бяруць удзел у гэтым праекце. Паводле некаторых экспертаў, заявы Мінгандлю Кітаю сведчаць пра ўразлівасць КНР да крытыкі з боку Захаду, які абвінавачвае Пекін у падтрыманні расейскай эканомікі. Гэтак, Кітай дае зразумець Расеі, што яго падтрыманне не бязмежная.

Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10