навіны

Беларускія міліцыянты перад выбарамі будуць вучыцца вызваляць закладнікаў

Беларускі АМАП
Беларускі АМАП. Фота: tut.by
podpis źródła zdjęcia

Міністр унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў анансаваў «актыўную фазу вучэнняў і трэнаванняў», што распачнецца ўжо ў лістападзе. Яе мэта – падрыхтаваца да прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле кіраўніка МУС, будучая выбарчая кампанія станецца «чарговым экзаменам» для органаў унутраных справаў і ўнутраных войскаў.

,,

«Пачынаючы з ідэалагічных захадаў, маніторынгу стану грамадскай бяспекі ў кожным паселішчы, адпрацоўвання баявога зладжвання, функцыянавання аператыўна-сітуатыўных штабаў, канчаючы працаю спецпадраздзяленняў у вызваленні закладнікаў і перашкодзе захопу адміністрацыйных будынкаў з масавым перабываннем грамадзянаў», – апавёў Кубракоў.


Імідж нішто. Калаж: Белсат
«Выбары» пад парасонам расейскай арміі: імідж нішто? навіны

24 кастрычніка на сустрэчы з асабовым складам следчых падраздзяленняў Берасцейскай вобласці начальнік аддзялення па Берасцейскай вобласці дзяржаўнага Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў, адстаўны афіцэр Узброеных сілаў Ігар Кароль заявіў, што ведамства паспяхова «ажыццяўляе ліквідацыю шчылінаў пранікнення дэструктыўнага ўплыву» на грамадства.


Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. Гэта будуць сёмыя ў гісторыі незалежнай Беларусі прэзідэнцкія выбары. Пасля папярэдніх, што адбыліся 9 жніўня 2020-га, у краіне пачаліся жорсткія масавыя рэпрэсіі, якія працягваюцца дасюль.


Беларускія дэмакратычныя сілы прынялі агульную стратэгію, у якой прапаноўваюць галасаваць супраць усіх, калі ўлады не выканаюць шэрагу патрабаванняў, сярод якіх – спыненне рэпрэсіяў і вызваленне ўсіх палітвязняў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10